Атон I Вялікі (ням. Otto I der Große, 23 лістапада912, магчыма, Вальхаўзен, Саксонія — 7 мая973, Мемлебен) — герцаг Саксоніі (936—961), кароль Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі) з 936, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 962, кароль Італіі з 961, сын караля Германіі Генрыха I і Мацільды Вестфальскай. Падчас яго праўлення Імперыя дасягнула вяршыні сваёй магутнасці.