Фонд Вікімедыя
Фонд Вікімедыя | |
---|---|
Тып | некамерцыйная арганізацыя і дабрачынная арганізацыя[d] |
Заснаванне | 20 чэрвеня 2003[1][2] |
Заснавальнікі | Джымі Вэйлз[3][4][…] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | |
Прадукцыя | Вікіпедыя, MediaWiki, Вікіпадручнік, WD, Wikifunctions[d], ВікіСховішча, Вікінавіны, Вікіцытатнік, Вікікрыніцы, Віківіды, Віківерсітэт[d], Віківандроўка[d] і Вікіслоўнік |
Абавязацельствы | 11 613 910 $[5] |
Абарот |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Imagine a world in which every single human being can freely share in the sum of all knowledge.[8], تخيل عالمًا يمكن فيه لكل إنسانٍ أن يشارك بحريةٍ في مجموع المعرفة.[9], تخيّل واحد لعالم فين كلا بنادم كيعيش فوق لأرض عندو أكصي ل لمعرفة كاملة, Imagina un mundo en el que todo ser humano pueda compartir libremente la suma de todo el conocimiento.[10], Imaginez un monde dans lequel chaque être humain peut librement prendre part au partage de la totalité des connaissances humaines.[11], Stell dir eine Welt vor, in der jeder einzelne Mensch frei an der Summe allen Wissens teilhaben kann. Das ist unsere Verpflichtung.[12], წარმოიდგინეთ მსოფლიო, სადაც ყველა ადამიანს ხელი მიუწვდება კაცობრობის მიერ შექმნის მთელ ცოდნაზე., 全ての人間一人一人が全ての知識の集積を自由に共有できる世界を想像せよ, Imaginează-ți o lume în care fiecare om poate lua parte liber la tot ce reprezintă cunoaștere., Представьте себе мир, в котором каждый человек может свободно делиться всей суммой накопленных человечеством знаний.[13], Zamislite si svet, v katerem lahko vsako človeško bitje svobodno deli vse človeško znanje. і 想象一下这样的世界:在这个世界中,每个独立的个体都能够在知识的海洋中自由分享。[14] |
Даччыныя кампаніі | Wikimedia, LLC[d] |
Сайт | wikimediafoundation.org (англ.) (ар.) (фр.) (руск.) (ісп.) (ням.) |
Фонд Вікімедыя (англ.: Wikimedia Foundation Inc.) — некамерцыйная арганізацыя, якая забяспечвае матэрыяльную аснову для шэрага інтэрнэт-супольнасцяў, што ствараюць свабодна распаўсюджваемы кантэнт, найболей вядомае з якіх — вольная энцыклапедыя «Вікіпедыя». Дзейнасць Фонду ажыццяўляецца дзякуючы добраахвотным ахвяраванням. Саму працу па стварэнні «вольнага кантэнту» (тэкстаў і малюнкаў, якія распаўсюджваюцца пад ліцэнзіямі GFDL, CC-BY(-SA), ці ж змешчаных у грамадскім набытку) і «вольнага кода» (праграмнага кода, што распаўсюджваецца па ліцэнзіі GPL) робяць добраахвотнікі з усяго свету.
Пра заснаванне фонду 20 чэрвеня 2003 года абвясціў заснавальнік ужо дзеючай тады Вікіпедыі Джымі Вэйлз.
Зместавыя праекты
[правіць | правіць зыходнік]Натхнёныя поспехам Вікіпедыі, яе ўдзельнікі прапанавалі адкрыць іншыя сайты, якія працавалі б на падобных прынцыпах для стварэння іншых выглядаў адукацыйных і даведкавых выданняў:
- Вікіслоўнік — універсальны, шматмоўны слоўнік-тэзаўрус (са снежня 2002 г.).
- Вікікнігі — падручнікі і дапаможнікі (з ліпеня 2003 г.).
- Вікіцытатнік — зборнік цытат (з ліпеня 2003 г.).
- Віківандроўкі — даведнік па падарожжам (з ліпеня 2003 г.).
- Вікікрыніцы — лічбавая бібліятэка (з лістапада 2003 г.).
- Вікісховішча — сховішча медыя файлаў (з верасня 2004 г.).
- Віківіды — таксанамічны каталог біялагічных відаў (з верасня 2004 г.).
- Вікінавіны — навіны анлайн (з лістапада 2004 г.).
- Віківерсітэт — дыстанцыйнае навучанне (са жніўня 2006 г.).
- Вікіданыя — база інфармацыйных элементаў (з кастрычніка 2012 г.).
Інфраструктура і каардынацыйныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- МетаВікі — цэнтральны сайт для каардынацыі ўсіх вікіпраектаў і вікімедыйнай супольнасці.
- Медыявікі — праца з Вікірухавіком.
- Вікі-Інкубатар — пясочніца для розных моўных раздзелаў.
- Вікітэх — тэхнічныя праекты і інфраструктура.
Рада павераных
[правіць | правіць зыходнік]Рада павераных (Рада давераных асоб) з’яўляецца вярхоўным органам улады Фонду, у якой цяпер 9 чалавек.
- Майкл Сноу, старшыня (да ліпеня 2010)
- Джымі Вэйлз, ганаровы старшыня (да снежня 2009)
- Ян-Барт дэ Фрыдзе, віцэ-старшыня (да снежня 2009)
- Сэмюэль Кляйн, (да ліпеня 2011)
- Сцюарт Уэст, скарбнік (да снежня 2009)
- Кэт Уолш (да ліпеня 2011)
- Цін Чэнь (да ліпеня 2011)
- Арне Клемперт (да ліпеня 2010)
- Мэт Хэлпрын (да снежня 2009)
Рада складаецца з абраных і прызначаных членаў. Абраныя змяняюцца ў чэрвені ці ліпені, у залежнасці ад даты выбараў, прызначаныя — у снежні.
Аддзяленні фонду
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнасць Фонду падтрымваецца сеткай з 41 «рэгіянальнага аддзялення» па ўсім свеце (звесткі на ліпень 2017 г.), праца якіх таксама забяспечваецца добраахвотнікамі. Існуюць «рэгіянальныя аддзяленні» ў Аўстраліі, Аўстрыі, Аргенціне, Венгрыі, Германіі, Ганконгу, Ізраілі, Інданезіі, Італіі, Нідэрландах, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Тайландзе, Украіне, Францыі, Чэхіі, Швецыі і Швейцарыі; падчас стварэння — аддзяленні ў Бразіліі і Вялікабрытаніі. Нягледзячы на выкарыстанне тэрміна «рэгіянальныя аддзяленні», гэта незалежныя арганізацыі, якія яднае з «матчыным» Фондам агульная мэта — спрыянне стварэнню і распаўсюджанню ліцэнзійна вольных адукацыйных матэрыялаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Detail by Entity Name: Florida Not For Profit Corporation WIKIMEDIA FOUNDATION, INC. — Florida Department of State.
- ↑ OpenCorporates — 2010. Праверана 22 лютага 2022.
- ↑ Wikipedia founder Jimmy Wales goes bananas - Telegraph — The Daily Telegraph, 2008.
- ↑ [Wikipedia-l Announcing Wikimedia Foundation] — 2003.
- ↑ а б в annual report Праверана 8 жніўня 2023.
- ↑ а б Nonprofit Explorer: Research Tax-Exempt Organizations Праверана 1 лістапада 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20231103193957/https://wikimediafoundation.org/role/staff-contractors/
- ↑ https://wikimediafoundation.org Праверана 6 красавіка 2022.
- ↑ https://wikimediafoundation.org/ar Праверана 6 красавіка 2022.
- ↑ https://wikimediafoundation.org/es Праверана 6 красавіка 2022.
- ↑ https://wikimediafoundation.org/fr Праверана 6 красавіка 2022.
- ↑ https://wikimediafoundation.org/de Праверана 6 красавіка 2022.
- ↑ https://wikimediafoundation.org/ru Праверана 6 красавіка 2022.
- ↑ https://wikimediafoundation.org/zh Праверана 6 красавіка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Фонду Вікімедыя — на рускай мове
- Блог Фонду Вікімедыя
- Архітэктура праектаў Вікімедыя