Content-Length: 262742 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%80%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%8C

Арлоўская вобласьць — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Арлоўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арлоўская вобласьць
Орловская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральны эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Арол
Дата ўтварэньня 27 верасьня 1937
Губэрнатар Вадзім Патомскі
Насельніцтва (2010)
787 163[1] (63-е месца)
Шчыльнасьць 31,9 чал./км²
Плошча 24 652 км² (70-е месца)
Месцазнаходжаньне Арлоўскай вобласьці
Арлоўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-ORL
Тэлефонны код 486
Код аўтам. нумароў 57
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Арло́ўская во́бласьць (па-расейску: Орловская область) — вобласьць на ўсходзе Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Арол. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Тульскай, Ліпецкай, Курскай, Бранскай, Калускай абласьцямі. Створана як вобласьць РСФСР 27 верасьня 1937 году. Вобласьць падзелена на 24 муніцыпальныя раёны.

Вобласьць месьціцца на ўзгорыстай раўніне падзеленай вузкімі абрывістымі берагамі рэкаў і ярамі. Найвышэйшы пункт — 285,9 мэтру ў вёсцы Дзяменцьеўка Новадзярэвенкоўскага раёну, самая нізкая кропка — 120 мэтраў на беразе ракі Хуткая Сасна на мяжы зь Ліпецкай вобласьцю.

Маюцца запасы жалезнай руды прымеркаваныя да Курскай анамаліі, буйное Новаялтынскае радовішча ў Дзьмітраўскім раёне. Маюцца запасы бурага вугалю, значныя запасы вапнякоў, глінаў, пяскоў. Распрацоўваецца радовішча ўранавых рудаў на паўднёвым захадзе рэгіёну.

Рэкі вобласьці належаць да басэйнаў трох рэк, як то Волга, Дон і Дняпро.

У летапісах XII стагодзьдзя маюцца згадкі гарадоў Мцэнск, Навасіль, Кромы. Тады сучасная Арлоўшчына ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. Пасьля сьмерці Міхаіла Чарнігаўскага на гэтых землях утварылася ўдзельнае Навасільскае княства. Да канца XV стагодзьдзя яно, да таго часу распалася на чатыры асобных княства, разам з усімі астатнімі аскепкамі Чарнігаўскага княства, увайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XVI стагодзьдзі заснаваны горад-крэпасьць Арол, адноўлены зьнішчаныя ў XIII стагодзьдзі Ліўны. У XVIXVII стагодзьдзях тэрыторыя сучаснай Арлоўскай вобласьці зьяўлялася памежжам Расейскага царства, на ёй знаходзіліся многія ўмацаваньні Вялікай засечнай рысы. З памяншэньнем пагрозы з боку татараў, узмацнялася земляробчая калянізацыя гэтага раёну.

Насельніцтва вобласьці па выніках Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 787 163 чалавекі. Шчыльнасьць насельніцтва складае 31,9 чал/км². Асноўнай нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (96,1%).

Эканоміка мае індустрыяльна-аграрны характар​​, доля сельскай гаспадаркі ў ВРП складае 12,9% (2007), прамысловасьці — 28,3% (2006). Спэцыялізацыя на галінах АПК апынулася праблемнай у 1990-х гадох, тэмпы росту ВРП Арлоўскай вобласьці за гады эканамічнага ўздыму 19982004 гадоў былі ніжэйшымі да сярэдняга паказчыка па расейскіх рэгіёнах — 142 і 151% адпаведна.

Спад вытворчасьці 1990-х гадоў у машынабудаваньні й перапрацоўчых галінах АПК так і не пераадолены на сёньняшні момант, таму аб’ём прамысловай вытворчасьці вобласьці ў супастаўных цэнах дасягнуў у 2006 годзе толькі 68% ад узроўню 1990 году.

Асноўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне (30% аб’ёму вытворчасьці), харчовая прамысловасьць (больш за 25% з мукамольнай) і прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў (13%). Акрамя Арла, дзе сканцэнтравана вялікая частка прадпрыемстваў, асобныя заводы ёсьць у Ліўнах і Мцэнску, а таксама ў малых гарадох. Чорная мэталюргія высокіх перадзелаў (7%) узнікла ў другой палове XX стагодзьдзя дзякуючы зручнаму транспартнаму становішчу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%80%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%8C

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy