Content-Length: 147802 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%B2%D1%91%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F

Вавёркавыя — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Вавёркавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вавёркавыя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадГрызуны
ПадатрадВавёркападобныя
СямействаВавёркавыя
Бінамінальная намэнклятура
Sciuridae

Вавёркавыя (Sciuridae) — сямейства атраду грызуноў. У сямейства ўваходзяць 48 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў два падсямействы: вавёркі і ляцягі. Па колькасьці відаў (280) вавёркавыя саступаюць толькі мышыным.

Вавёркавыя шырока распаўсюджаны па плянэце: адсутнічаюць у Аўстралійскай вобласьці, на Мадагаскары, у палярных вобласьцях, паўночна-заходняй Афрыцы і на поўдні Паўднёвай Амэрыкі. Насяляюць самыя разнастайныя ляндшафты: ад трапічных лясоў да арктычнай тундры, у гарах сустракаюцца да ніжняй кромкі леднікоў. Вядуць наземны ці дравесны лад жыцьця.

Шэраг відаў мае прамысловае значэньні і здабываецца дзеля футра ці мяса. У сямействе ёсьць шкоднікі сельскай гаспадаркі (сусьлікі) і пераносчыкі небясьпечных захворваньняў чалавека (суркі, сусьлікі).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%B2%D1%91%D1%80%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy