Content-Length: 129319 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8E%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F

Гадзюкавыя — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Гадзюкавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гадзюкавыя
Гадзюка асьпідавая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
АтрадЛускаватыя
ПадатрадЗьмеі
СямействаГадзюкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Viperidae

Гадзюкавыя (Viperidae) — сямейства ядавігых зьмей атраду лускаватых.

Агульная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сямейства налічвае 11 родаў і каля 60 відаў са складаным ядазубным апаратам.

Даўжыня да 2 м. Цела рознай афарбоўкі. Галава акругла-трохвугольнай формы, з прытупленай насавой часткай, выразна адмяжоўваецца ад шыі і пакрыта дробнымі шчыткамі. Тулава адносна тоўстае, хвост кароткі. Характэрная асаблівасьць — вэртыкальная зрэнка. На верхняй сківіцы 1—2 вялікія рухомыя ядавітыя зубы і па 3—5 больш дробных. Ядаправодныя зубы ў стане спакою знаходзяцца ў складзеным становішчы (прыціснуты, канцы накіраваны назад), а пры ўкусе разам з адкрываньнем пашчы высоўваюцца ўперад і ўстаюць вэртыкальна. Дробныя неядавітыя зубы, якія прыстасаваны для заглытвання забітых ядам ахвяраў, размешчаны на нёбных і ніжнясківічных касьцях.

Найбольш вядомыя — гюрза, эфа. На Беларусі 1 від — гадзюка звычайная.

Прадстаўнікі сямейства пашыраны ў Афрыцы (адкуль, верагодна, паходзяць) і Эўразіі. Насяляюць вільготныя экватарыяльныя лясы, сухія саванны і стэпы, бязводныя пустыні, паўночныя хваёвыя лясы, скалістыя горы да 3000 м над узр. м. Большасьць вядзе наземны спосаб жыцьця, іншыя жывуць на дрэвах або пад зямлёй.

Асаблівасьці біялёгіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актыўныя пераважна прыцемкам і ўначы. Дарослыя кормяцца дробнымі жывёламі, птушкамі, яйцамі, моладзь — насякомымі і чэлясонгімі. Яйцажывародныя, некаторыя адкладваюць яйцы.

4 віды гадзюк знаходзяцца у Чырвонай кнізе МСАП.

Утрыманьне ў няволі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’екты адлову і ўтрыманьня ў сэрпэнтарыях для атрыманьня змяінага яду.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гадзюкавыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%8E%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy