Content-Length: 113374 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B4-%D0%BF%D1%96%D1%81%D0%BA%D1%83%D0%BD

Дрозд-піскун — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Дрозд-піскун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дрозд-піскун
(Turdus pilaris)
Дрозд-піскун перад вакном. Двор у Наваполацку.
Turdus pilaris

Дрозд-піскун (па-лацінску: Turdus pilaris) — пеўчая птушка сямейства драздовых атраду вераб’інападобных.

У Беларусі пералётны від; у паўднёвых і цэнтральных раёнах часткова зімуе, асабліва ў гады, ураджайныя на ягады рабіны. Прылятае ў першай палове красавіка, адлятае ў кастрычніку. Даўжыня цела 12—18 см, маса 100—210 г. Корміцца ягадамі рабіны, маліны, каліны, ажыны.

Даўней масава лавілі сіламі. Мяса лічыцца самым смачным увосень, калі птушкі сілкуюцца пераважна «ягадамі» ядлоўцу і набываюць спэцыфічны смак і водар, якія раней высока цаніліся шляхецкімі гурманамі (польская назва — kwiczoły). Кнігі XIX стагодзьдзя зьмяшчалі парады, як карміць куранят ядлоўцам такім чынам, каб яны набылі смак рабіньніка.

Найлепш смакуюць печанымі, з укладзенымі ў брушную поласьць птушкі кавалкамі масла, зьмяшанага са здробненымі «ягадамі» ядлоўцу. Падавалі таксама халоднымі ў жэле. На зіму рабіньнікаў кансэрвавалі (пасьля папярэдняга запяканьня) гэтаксама як іншых дробных птушак — рабчыкаў, бакасаў, амялушак, перапёлак, вымаючы грудныя косткі разам з вантробамі празь сьпіну, і начыняючы фаршам з працёртай булкі і сала.

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрозд-піскунсховішча мультымэдыйных матэрыялаў









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D1%80%D0%BE%D0%B7%D0%B4-%D0%BF%D1%96%D1%81%D0%BA%D1%83%D0%BD

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy