Content-Length: 120760 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BC%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%D0%B0

Залатая пальмавая галіна — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Залатая пальмавая галіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Залатая пальмавая галіна
Арыгінальная назва па-француску: Palme d’Or
Краіна Францыя Францыя
Тып узнагарода Канскага кінафэстывалю[d]
Статыстыка
Дата заснаваньня 1955

«Залата́я па́льмавая галі́на» (па-француску: Palme d’Or) — галоўная ўзнагарода Канскага кінафэстывалю. Зьяўляецца адной з найбольш прэстыжных узнагарод у сфэры кіно[1].

Сваю сучасную назву атрымала ў 1955 годзе. З 1946 да 1954 году найвышэйшай узнагародай фэстывалю была «Гран-пры» (па-француску: Grand Prix — вялікі прыз)[1].

За ўсю гісторыю кінафэстывалю ніводны кінарэжысэр ня здолеў атрымаць гэтую ўзнагароду тройчы. Двойчы «Залатой пальмавай галінай» былі ўзнагароджаны Фрэнсіс Форд Копала (1974, 1979), Сёхэй Імамура (1983, 1997), Эмір Кустурыца (1985, 1995), Біле Аўгуст (1988, 1992), браты Жан-П’ер і Люк Дардэны (1999, 2005), Міхаэль Ханэке (2009, 2012)[2].

  1. ^ а б Международный Каннский кинофестиваль. Справка. «РИА Новости» (2008-05-14). Праверана 2018-04-12 г.
  2. ^ Guy Lodge, Owen Gleiberman (2016-05-22) Cannes: Ken Loach Wins His Second Palme d’Or for ‘I, Daniel Blake’. «Variety». Праверана 2018-04-12 г.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%97%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BC%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%8F_%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%D0%B0

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy