Content-Length: 118821 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BB%D1%8E%D0%B1_27

Клюб 27 — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Клюб 27

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Клюб 27» (па-ангельску: 27 Club) — аб’яднаная назва музыкаў, якія ў значнай ступені паўплывалі на станаўленьне й разьвіцьцё музыкі стыляў рок ды блюз і памерлі ва ўзросьце 27 гадоў, часам пры дзіўна склаўшыхся абставінах[1][2].

Музыкі, далучаныя да «Клюбу 27»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым у сьпісе зь сямі музыкаў апынуўся Робэрт Джонсан (паводле меркаваньня шэрагу крытыкаў ён можа лічыцца першым сябрам «Клюбу 27»)[3]. У сьпіс таксама ўвайшлі Джымі Гэндрыкс, Джым Морысан ды Джэніс Джоплін. Найгалоўнейшай дэтальлю іх сьмерці, што дала штуршок для стварэньня «Клюбу», зьяўляецца тое, што яны памерлі за прамежак часу ў 10 месяцаў.

Пазьней да сьпісу быў далучаны Браян Джонз; пры гэтым Морысан і Джонз памерлі ў адзін дзень, але з розьніцай у два гады.

Затым у «Клюб» быў уключаны Курт Кабэйн, які памёр у 1994 годзе, на піку папулярнасьці[4].

Пасьля сьмерці ў 2011 годзе ангельскай сьпявачкі Эмі Ўайнгаўс яе прылічылі да «Клюбу» шматлікія выданьні[2][5][6][7].

Здымак Імя Дата народзінаў Дата сьмерці Прычына сьмерці Чым знакаміты
Робэрт Джонсан 8 траўня 1911 16 жніўня 1938 Афіцыйная вэрсія — застрэлены раўнівым мужам адной з каханак. Паводле іншае вэрсіі — атручаны стрыхнінам Блюзмэн. Адзін з найбольш вядомых блюзмэнаў XX ст.
Браян Джонз 28 лютага 1942 3 ліпеня 1969 Патануў у басэйне, паводле непацьверджанных зьвестак — быў забіты[8]. Заснавальнік гурту «The Rolling Stones», гітарыст/мультыінструмэнталіст.
Джымі Гэндрыкс 27 лістапада 1942 18 верасьня 1970 Сьмерць была выкліканая перадазіроўкай снатворнага, што зьмяшалася ў арганізьме сьпевака з амфэтамінам, прынятым раней. Лічыцца найлепшым гітарыстам за ўсю гісторыю рок-музыкі[9], аўтар песень, вакаліст
Джэніс Джоплін 19 студзеня 1943 4 кастрычніка 1970 Перадазіроўка наркотыкаў. Адна з найвыдатнейшых «белых» выканаўцаў блюзу[10].
Джым Морысан 8 сьнежня 1943 3 ліпеня 1971 Афіцыйная вэрсія — сэрцавая няздатнасьць. Аднак існуе меркаваньне, што прычынай сьмерці магла стаць перадазіроўка наркотыкаў і забойства. Паэт, вакаліст, аўтар песень, саліст і лідэр гурту «The Doors» [11].
Курт Кабэйн 20 лютага 1967 5 красавіка 1994 Афіцыйная вэрсія — застраліўся з драбавіку. Аднак многія трымаюцца думкі, што гэта было забойства. Вакаліст, гітарыст, аўтар песень. Лідэр гурта «Nirvana». Адзін з ідалаў рок-музыкі ў стыле гранж.
Эмі Ўайнгаўс 14 верасьня 1983 23 ліпеня 2011 Алькагольнае атручаньне[12]. Ангельская R&B-, джаз-, соўл-сьпявачка. «Greatest Britons-2007»(en) за музычныя дасягненьні.

Крытыкі фэномэну «Клюбу 27» сьцьвярджаюць, што статыстычны аналіз зьвестак пра сьмерці рок-музыкаў паказвае, што яны паміраюць ва ўзросьце 27 гадоў не часьцей, чым у любым іншым узросьце. З гэтай прычыны існаваньне «Клюбу» называецца вынікам неаб’ектыўнага адбору фактаў і выпадковых супадзеньняў. Аднак варта адзначыць, што досьледы паказваюць, што колькасьць сьмяротных выпадкаў у клястары ўзростаў 20—30-гадовых музыкаў у 1970-я гады й на пачатак 1980-х сярод маладых музыкаў у 2—3 разы перавышае сьмяротнасьць звычайнага насельніцтва (у прыватнасьці, Вялікай Брытаніі)[13][14].









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%BB%D1%8E%D0%B1_27

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy