Content-Length: 139067 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%8D%D1%86_(%D1%84%D1%83%D1%82%D0%B1%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%BB%D1%8E%D0%B1)

Мэц (футбольны клюб) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Мэц (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэц
Поўная назва Football Club de Metz
Заснаваны 1932
Горад Мэц, Францыя
Стадыён Сэн-Сымфарыен
Умяшчальнасьць: 26 700
Чэмпіянат Ліга 2
 · 2023—2024 Ліга 1, 16 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Мэц» (па-француску: Metz) — францускі футбольны клюб з гораду Мэц. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (1984, 1988). Клюб быў утвораны ў 1932 годзе і вялікую частку сваёй гісторыі правёў у Лізе 1, аднак пэрыяд паміж 2008 і 2014 гадамі правёў у Лізе 2. У красавіку 2014 году «Мэц» забясьпечыў сабе месца ў Лізе 1 на наступны сэзон, перамогшы «Асэр». Свае хатнія матчы каманда праводзіць на муніцыпальным стадыёне «Сэн-Сымфарыен», які месьціцца ў межах гораду.

Футбольны клюб «Мэц» быў заснаваны ў 1932 годзе ў выніку аб’яднаньня двух аматарскіх спартовых клюбаў і неўзабаве пасьля гэтага набыў прафэсійны статус. Ён зьяўляецца адным з найстарэйшых прафэсійных футбольных камандаў у Францыі. Карані клюбу сыходзяць яшчэ далей, у іншы клюб «Мэц» (ням. SpVgg Metz), які быў утвораны ў 1905 годзе, калі горад уваходзіў у склад Нямецкай імпэрыі. Той «Мэц» гуляў у Вэсткрайс-Лізе да сэзону 1913—1914 гадоў, калі за пачатку Першай сусьветнай вайны ўсе матчы былі спынены. Некаторыя гульцы гэтага клюбу былі часткай клюбу «Мэсын» у 1919 годзе, які ў 1932 годзе стаў часткай аб’яднанай каманды «Мэц». «Мэсын» быў вядучым клюбам Лятаранскага дывізіёну, атрымаўшы чэмпіёнскія тытулы ў 1920, 1921, 1922, 1924, 1926, 1927, 1929 і 1931 гадах[1].

Клюб «Мэц» у 1933 годзе.

Клюб «Мэц» пачаў выступы ў францускім другім дывізіёне ў паўночнай зоне ў 1933 годзе. Стаўшы чэмпіёнам гэтай лігі ў 1935 годзе, клюб зарабіў прасоўваньне ў Лігу 1 у першы раз у гісторыі. Каманда стала клюбам сярэдзіны табліцы францускага чэмпіянату і знаходзілася ў гэтым статусе да пачатку Другой сусьветнай вайны. Падчас вайны дэпартамэнт Мозэль, у якім знаходзіцца горад Мэц, быў анэксаваны Нямеччынай. Клюб зьмяніў назоў на нямецкі варыянт FV Metz і пачаў выступы ў нямецкай Гаўлізе Вэстмарк. У трох завершаных сэзонах гэтай лігі з 1941 па 1944 гады клюб кожны год займаў выніковае другое месца[2].

Не зважаючы на тое, што горад быўшы адбіты войскам хаўрусьнікаў увосень 1944 году, клюб ня браў удзелу ў францускім чэмпіянаце сэзону 1944—1945 гадоў, але вярнуўся да ўдзелу ў Лізе 1 на сэзон 1945—1946 гадоў. Сэзон для клюбу выйшаў няўдалым, бо каманда заняла 17-ы радок з 18 клюбаў, аднак, пашырэньне лігі да 20 клюбаў дало магчымасьць застацца «Мэцу» ў найвышэйшым дывізіёне да 1950 году, калі каманда заняла апошняе месца.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%8D%D1%86_(%D1%84%D1%83%D1%82%D0%B1%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%BB%D1%8E%D0%B1)

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy