Content-Length: 145559 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8C

Сталь — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Сталь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сталёвы мост
Сталёвы трос з шахты абмоткі вежы

Сталь (па-польску: stal ад ням. Stahl) — дэфармоўны (коўкі) сплаў, які складаецца ў асноўным з жалеза й мае ўтрыманьне вугляроду ад 0,2% і 2,1% паводле вагі, у залежнасьці ад гатунку. Вуглярод зьяўляецца найбольш распаўсюджаным матэрыялам для легіраваньня жалеза, але шэраг іншых легіравальных элемэнтаў выкарыстоўваюцца таксама, як то манган, хром, ванад і вальфрам[1]. Вуглярод й іншыя элемэнты выступаюць у якасьці ацьвярджальніка, прадухіляючы дысьлякацыі ў крышталічнай рашоткі атама жалеза. Вар’юючы колькасьць легіруючых элемэнтаў і формы іхнай прысутнасьці ў сталі можна кантраляваць такія якасьці, як цьвёрдасьць, плястычнасьць і трываласьць на парыў сталі. Сталь з павышаным утрыманьнем вугляроду можа зрабіцца мацнейшай за жалеза, але таксама менш плястычнай за яго.

Сплавы з утрыманьнем вугляроду вышэй за 2,1% вядомыя як чыгун празь іхнюю ніжэйшую тэмпэратуру плаўленьня й добрыя ліцейныя якасьці[1]. Сталь таксама адрозьніваецца ад кованага жалеза, якое можа ўтрымоўваць невялікую колькасьць вугляроду, але сталь уключае шлакавыя дамешкі. Гэтыя два адметныя фактары павялічваюць супраціў сталі да ржавеньня й павялічвае сварываемасьць.

Хоць сталь была выраблена ў першыню рознымі неэфэктыўнымі мэтадамі задоўга да эпохі Адраджэньня, ейнае выкарыстаньне стала больш распаўсюджаным пасьля вынаходзтва больш эфэктыўных мэтадаў вытворчасьці, якія былі распрацаваны ў XVII стагодзьдзі. З вынаходзтвам Бэсэмэраўскага працэсу ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, сталь стала матэрыялам таннай масавай вытворчасьці. Далейшыя папраўкі ў працэс, як то канвэртэрная вытворчасьць, зьнізіла сабекошт прадукцыі пры адначасовым павышэньні якасьці мэталу. Сёньня сталь зьяўляецца адным з найбольш распаўсюджаных матэрыялаў у сьвеце, з вытворчасьцю больш за 1,3 млрд тон штогод. Яна зьяўляецца асноўным кампанэнтам у будаўніцтве, элемэнтах інфраструктуры, інструмэнтаў, караблёў, машынабудаваньні, прыбораў і зброі. Сучасная сталь мае некалькі розных марак, якія вызначаюцца арганізацыяй па стандартызацыі.

  1. ^ а б Ashby, Michael F. and Jones, David R. H. (1992) [1986]. «Engineering Materials 2 (with corrections ed.)». Oxford: Pergamon Press. ISBN 0-08-032532-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8C

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy