Content-Length: 131711 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8D%D1%81%D1%96

Сулавэсі — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Сулавэсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сулавэсі
Месца мора Сулавэсі, мора Банда
Плошча 174 600 км²
Найвышэйшы пункт 985 мэтар, 1929 мэтар
Краіна Сьцяг Інданэзіі Інданэзія
Вобласьць Інданэзія
Насельніцтва (2004) 16 000 000
Каардынаты 2° пн. ш. 120° у. д. / 02° пн. ш. 120° у. д. / 02; 120Каардынаты: 2° пн. ш. 120° у. д. / 02° пн. ш. 120° у. д. / 02; 120
Сулавэсі на мапе Інданэзіі
Сулавэсі
Сулавэсі
Сулавэсі

Сулавэсі (па-інданэзійску: Sulawesi — назва, імаверна, утвораная ад словаў sula (востраў) і besi (жалеза); традыцыйная эўрапейская назва — Цэлебэс, ад парт. Celebes) — належны Інданэзіі буйны востраў (174 600 км², 11-ы па велічыні ў сьвеце). Адносіцца да Вялікіх зондзкіх астравоў. Аточаны морам Сулавэсі (Цэлебэскім морам), морам Банда і Макасарскім пралівам.

Мае незвычайную форму: складаецца з чатырох выразна адметных паўастравоў, цэнтральная частка, якая іх злучае — гарыстая, таму сулавэскія паўастравы традыцыйна жывуць дастаткова ізаляваным адзін ад аднаго жыцьцём, і камунікацыі паміж імі наладжаныя мацней на моры за тым, што на сушы.

Эўрапейцам вядомы з 1512 году (адкрыты партугальцамі з захада).

Насельніцтва 16 475 600 чалавек (2007), у асноўным бугісы і макасары, але прадстаўленая даволі вялікая колькасьць іншых этнасаў: тараджы, гарантала, мангандоў, мінахасцы, моры і інш. Размаўляюць на сулавэскіх мовах.

80 % мусульмане, 18 % хрысьціяне. Буйнейшы горад — Макасар (таксама вядомы як Уджунгпанданг).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сулавэсісховішча мультымэдыйных матэрыялаў









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%83%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8D%D1%81%D1%96

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy