Халіф
Халіф (намесьнік) — назва самога высокага тытула ў мусульманаў.
У розныя часы погляды на ўтрыманьне гэтага тытула былі рознымі. Для Амэйядаў і Абасыдаў халіф — гэта спадчынны тытул кіраўніка, які злучае ў сабе неабмежаваную вышэйшую духоўную і сьвецкую ўладу. Для харыджытаў — тытул выбарнага кіраўніка, абмежаванага воляй мусульманскае абшчыны. У Эгіпецкім султанаце халіфы зьяўляліся выключна духоўнымі лідэрамі, пакідаючы сьвецкае кіраваньне султанам.
Тытул халіфа быў скасаваны са скасаваньнем Турцыяй Асманскага халіфата у 1924.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Халіф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў