Content-Length: 133732 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D1%8B%D0%BB%D0%B0%D1%85%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BA%D0%B0

Шылахвостка — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Шылахвостка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шылахвостка
Anas acuta
Anas acuta

Шылахвостка (па-лацінску: Anas acuta) — від птушак з сямейства качыных (Anatidae).

Велічыня шылахвосткі — ад 52 да 70 см, вага ад 700 да 1300 г[1]. Размах крылаў — 85 см. У шылахвосткі маецца востры хвост (ад яго паходзіць назва птушкі), які нагадвае шыла і дасягае у самцоў 10 см. Гукі, якія выдае шылахвостка, нагадваюць рохканьне. Вочы ў яе чорныя, дзюба афарбаваная ў шэры колер, таксама як і лапкі. Апярэньне ў самак мае бурыя ўзоры і ў цэлым менш характэрнае. У самцоў карычневая галава, апярэньне зь белымі ўзорамі, белыя шыя, грудзі і жывот.

Шылахвостка распаўсюджаная амаль ва ўсім паўночным паўшар’і. Многія птушкі зімой адлятаюць на поўдзень у больш цёплыя мясьціны. Шылахвостка аддае перавагу жыць у плыткіх і багатых расьліннасьцю ціхіх вадаёмах.

Шылахвостка сілкуецца галоўным чынам воднымі расьлінамі. Таксама ў яе ежу ўваходзяць смаўжы, казуркі і іх лічынкі.

Пэрыяд спарваньня доўжыцца ад красавіка да ліпеня. Палавая сьпеласьць надыходзіць ва ўзросьце году. Высланае пухам гняздо будуе самка паблізу ад вады і, як правіла, схавана ў густой расьліннасьці. Самка адкладае ад шасьці да дванаццаці буйных яек сьветла-зялёнага колеру, якія яна наседжвае на працягу трох тыдняў, пакуль ня вылупяцца птушаняты. Праз сем тыдняў пасьля нараджэньня птушаняты пачынаюць лётаць.

  1. ^ Вязовіч Ю. Шылахвостка Чырвоная кніга Беларусі Праверана 5 верасьня 2024 г.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D1%8B%D0%BB%D0%B0%D1%85%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BA%D0%B0

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy