Ёзэф Гофман
Ёзэф Гофман | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 снежня 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1956 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Аўстрыйскае |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Вена |
Горадабудаўнічыя праекты | Венскі сецэсіён, Венскія майстэрні |
Уплыў | Ота Вагнер[3] і Karl von Hasenauer[d][3] |
Уплыў на | Josef Horacek[d][5], Carl Witzmann[d][6], Hans Steindl[d][7], Karl Vodak[d][8], Naum Slutzky[d][9], Marianne Leisching[d], Otto Prutscher[d][10], Gustav Beran[d][11] і Eugen Mayer[d][12] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ё́зэф Го́фман (Josef Hoffmann, 1870—1956) — аўстрыйскі архітэктар, вучань Ота Вагнера, адзін з заснавальнікаў венскага сецэсіёну — прадвесніка функцыяналізму. Імкнуўся да рацыянальных, геаметрычных форм. Вялікую ўвагу надаваў афармленню інтэр'ераў. З 1899 г. выкладаў у Венскай школе прыкладных мастацтваў. Стаяў каля вытокаў і кіраваў Венскімі майстэрнямі. З 1920 г. — галоўны архітэктар Вены. Яго цэнтральны твор — брусельскі палац Стокле (1905-11 гг.) — прылічаны да помнікаў Сусветнай спадчыны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў венскай Мастацка-прамысловай школе ў Карла Хазенаўэра. У 1895 г. атрымаўшы Рымскую прэмію, атрымаў магчымасць паехаць у Італію для далейшага навучання. Пасля паездкі ў Італію стаў памочнікам дызайнера ў студыі Вагнера ў Вене. Зведаў моцны ўплыў архітэктара Чарлза Войсі і «чацвёркі з Глазга». У красавіку 1897 г. разам з Ёзэфам Ольбрыхам, Густавам Клімтам і Каламан Мозерам заснаваў Венскі сецэсіён. Першая выстаўка сецэсіёна адбылася ў 1898 г. На ёй ён прадставіў афармлення пакоя, распрацаванае пад уплывам ідэй аб сінтэзе мастацтваў. У 1899 г. пачаў выкладчыцкую дзейнасць у школе прыкладнога мастацтва пры Аўстрыйскім музеі мастацтва і прамысловасці ў Вене. У 1900 г. змяніў Ольбрыха на пасадзе галоўнага праекціроўшчыка фешэнебельнага прыгарада Вены Хоэ-Вартэ. У прыгарадзе ім былі пабудаваны чатыры вілы (1901 — 1905). У 1900 г., пасля другой выстаўкі сецэсіёна, у якой прымалі ўдзел вядучыя майстры англійскага мадэрну, быў запрошаны ў Англіі, дзе супрацоўнічаў з Макінтошам і пазнаёміўся з працамі Эшбі і яго «Гільдыяй рамёстваў». У 1902 г. ён выпрацаваў свой уласны стыль, для якога характэрны акцэнт на контур і прапорцыі. У 1903 г. разам з Мозерам стварыў «Венскія майстэрні» з праектаваннем, вытворчасцю і продажам высакаякасных прадметаў хатняга быту (з 1933), якія атрымалі сусветную вядомасць. Яго першым важным будынкам стаў санаторый у Пуркерсдорфе (1903-1905), у якім дойлід наблізіўся да стылю свайго настаўніка Вагнера. Пасля сустрэчы ў 1905 г. з буйным бельгійскім прамыслоўцам Стокле пачаў працу над адным з найважнейшых для архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя збудаваннем — палацам Стокле (Брусель), цяпер унесены ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА. У 1907 г. разам з Петэрам Берэнсам, Ёзэфам Ольбрыхам і іншымі заснаваў «нямецкі Веркбунд», які ставіў сваёй мэтай паляпшэнне рамеснага навучання. Зноў вярнуўся да ідэй сецэсіёна толькі ў 1939 г., але арганізацыя была зачыненая нацыстамі.
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж https://hedendaagsesieraden.nl/2023/11/10/josef-hoffmann/
- ↑ Vědecká knihovna v Olomouci Josef Hoffmann // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ https://www.wienerwohnen.at/hof/1110/Braunhirschengasse-36-38.html
- ↑ Encyclopaedia of Architects, Vienna 1770–1945
- ↑ https://www.wienerwohnen.at/hof/1196/Koppstrasse-6.html
- ↑ https://www.wienerwohnen.at/hof/613/Johanna-Prangl-Hof.html
- ↑ https://hedendaagsesieraden.nl/2020/02/13/naum-slutzky/
- ↑ https://hedendaagsesieraden.nl/2022/06/26/otto-prutscher/
- ↑ https://hedendaagsesieraden.nl/2024/03/15/gustav-beran/
- ↑ https://hedendaagsesieraden.nl/2024/06/18/eugen-mayer/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Veronesi G., Josef Hoffmann, Mil., 1956.
- Нарадзіліся 15 снежня
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Іглава
- Памерлі 7 мая
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
- Члены «Нямецкага Веркбунда»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Аўстрыі
- Архітэктары мадэрну