Content-Length: 225011 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%BD%D0%B3%D1%83%D1%88%D1%8D%D1%86%D1%96%D1%8F

Інгушэція — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Інгушэція

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інгушэція
руск.: Республика Ингушетия
інгуш.: ГӀалгӀай Мохк
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Сцяг Расіі Расія
Гімн Гімн Інгушэціі
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Паўночна-Каўказскую федэральную акругу
Уключае
  • 4 муніцыпальныя раёны
  • 4 гарадскія акругі
Адміністрацыйны цэнтр Магас
Інш. буйныя гарады Назрань, Арджанікідзаўская
Дата ўтварэння 4 чэрвеня 1992
Кіраўнік Юнус-Бек Яўкураў
Старшыня Урада Абубакар Мальсагаў
Афіцыйная мова руская, інгушская[1]
Насельніцтва (2024)
527 220 (72-е месца)
Шчыльнасць 114 чал./км²
Плошча 3685[2]
(81-е месца)
Інгушэція на карце
Часавы пояс +2
Код ISO 3166-2 RU-IN
Код аўтам. нумароў 06
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгушэ́ція (руск.: Республика Ингушетия; інгуш.: ГӀалгӀай Мохк) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Чачнёй, Паўночнай Асеціяй і Грузіяй.

Інгушэція не мяжуе з Кабардзіна-Балкарыяй, нягледзячы на тое, што наяўнасць такой мяжы адзначана на афіцыйных сайтах абедзвюх рэспублік. Інгушэцію ад КБР аддзяляе вельмі вузкая паласа зямлі, на якой знаходзіцца паселішча з асяцінскай назвай Хурыкау («Сонечнае сяло») пераважна населенае інгушамі. Хоць сітуацыя з гэтым пярэсмыкам няпростая, фармальна і юрыдычна ён адносіцца да Паўночнай Асеціі. Паміж Паўночнай Асеціяй і Інгушэціяй існуе тэрытарыяльная спрэчка — Інгушэція аспрэчвае частку Прыгараднага раёна Паўночнай Асеціі на ўсход ад Уладзікаўказа. Па тэрыторыі Інгушэція — самы маленькі рэгіён Расіі (не ўлічваючы гарадоў федэральнага падначалення Масквы і Санкт-Пецярбурга).

Інгушэція размешчаная на паўночных схілах перадгор’я Вялікага Каўказскага хрыбта, у цэнтральнай яго частцы. Назва рэспублікі паходзіць ад рускага наймення карэннага насельніцтва (інгушы — верагодня, ад назвы сяла Ангушт). Саманазва народа — «галагай».

Колькасць насельніцтва 465,0 тыс. чал. (2005); інгушы (77,3 %), чачэнцы (20,4 %), рускія (1,2 %). Шчыльнасць насельніцтва: 141,6 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 42,6 %.

Інгушэція ўвайшла ў склад Расійскай імперыі ў 1810 годзе. У 1860 годзе па ўказе імператара Аляксандра II ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа была створана Церская вобласць, у склад якой увайшлі Чачэнская, Ічкерыйская, Інгушская і Нагорная акругі.

Пасля ўсталявання Савецкай улады, у сакавіку 1920, Церская вобласць была расфармавана, а Чачэнская (аб’яднаная з Ічкерыйскай) і Інгушская (аб’яднаная з Нагорнай) акругі сталі самастойнымі тэрытарыяльнымі ўтварэннямі. 20 студзеня 1921 года, Чачня і Інгушэція разам з Карачаева-Чаркесіяй, Кабардзіна-Балкарыяй і Паўночнай Асеціяй увайшлі ў зноў створаную Горскую АССР. 7 лістапада 1924 года Горская АССР была ліквідаваная, у сувязі з чым была ўтворана Інгушская АА у складзе РСФСР.

Будынак адміністрацыі Прэзідэнта ў Магасе

15 студзеня 1934 была створана Чачэна-Інгушская аўтаномная вобласць, якая 5 снежня 1936 года стала Чачэна-Інгушскай АССР (ЧІАССР). У лютым 1944 года ў сувязі з дэпартацыяй чачэнцаў і інгушоў аўтаномія была расфармаваная, пры гэтым Інгушэція ўвайшла ў Паўночна-Асяцінскую АССР у якасці Назранскага раёна.

9 студзеня 1957 з вяртаннем дэпартаваных жыхароў Чачэна-Інгушская АССР была адноўлена (пры гэтым Прыгарадны раён, які да гэтага часу ўжо засялілі асяціны, быў уключаны ў склад Паўночнай Асеціі). 15 мая 1991 года ЧІАССР пераназвана ў Чачэна-Інгушскую Рэспубліку. 1 кастрычніка 1991 года рашэннем Вярхоўнага Савета РСФСР Чачэна-Інгушская Рэспубліка была падзеленая на Чачэнскую і Інгушскую Рэспублікі. У склад рэспублікі ўвайшлі тры адміністрацыйных раёна былой Чачэна-Інгушэціі: Сунжанcкі, Малгабекскі і Назранскі. Сталіцай абраны былы раённы цэнтр Назрань. Будуецца новая сталіца — горад Магас.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка падзяляецца на 4 раёны:

У Інгушэціі 4 горада: Магас (сталіца рэспублікі), Назрань, Малгабек, Карабулак. На тэрыторыі рэспублікі знаходзіцца самы вялікі ў Расіі па колькасці жыхароў сельскі населены пункт — станіца Арджанікідзаўская (65,5 тысяч чалавек), а таксама самы маленькі ў Расіі горад — Магас (301 чалавек).

Зноскі

  1. Артыкул 14 часткі 1 Канстытуцыі Інгушэціі.
  2. З магчымымі параўкамі на тэрытарыяльныя спрэчкі Інгушэціі з Чачнёй і Паўночнай Асеціяй.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D0%BD%D0%B3%D1%83%D1%88%D1%8D%D1%86%D1%96%D1%8F

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy