Content-Length: 134451 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%85%D0%BB%D1%96%D1%8F

Ахлія — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Ахлія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ахлія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Achlya (род храмістаў)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  13839
MB  20005

А́хлія[1] (Achlya) — род храмістаў сямейства Сапралегніевыя (Saprolegniaceae). Назва ўпершыню апублікаваная ў 1823 годзе[2].

Вегетатыўнае цела ўяўляе сабой добра развіты міцэлій з белавата-шараватым адценнем (накшталт пушку). Больш тонкія і галінастыя гіфы (рызаідальныя) прарастаюць у субстрат, асноўная маса гіфаў расце свабодна ў бакі ад яго.

Пашыраны ў вадаёмах па ўсім зямным шары. Пераважна сапратрофы. Развіваюцца на трупах жывёл і іншых арганічных субстратах. Некаторыя — паразіты рыб і жаб.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Бясполае размнажэнне адбываецца зааспорамі ў дзве стадыі (з'ява дыпланетызму). Зоаспарангіі ніткападобныя, часта расцягнутыя. Першасныя зааспоры амаль шарападобныя, пасля выхаду з зоаспарангія ператвараюцца ў цысты, з якіх выходзяць другасныя зааспоры (ныркападобныя з двума жгуцікамі). Новыя зоаспарангіі ўтвараюцца збоку ад асновы пустога зоаспарангію (сімпадыяльна). Вынік полавага працэсу — ааспоры (супакойныя споры).

Да роду Achlya адносяць 103 віды:

Зноскі

  1. Шуканаў А. С. Ахлія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Achlya. Праверана 1 мая 2019.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%85%D0%BB%D1%96%D1%8F

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy