Content-Length: 96416 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B4

Балід — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Балід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балід

Балі́д (грэч. βολίδος; ад βολίς — кідальная дзіда) — метэор яркасцю не менш за −4m (ярчэйшы за планету Венера), альбо мае прыкметныя вуглавыя памеры[1]. Міжнародны астранамічны саюз не вызначае афіцыйна паняцця «балід».

Асабліва яркія баліды часам называюць супербалідамі.

Траекторыі палёту балідаў звычайна гіпербалічныя. Пры заходзе ў атмасферу Зямлі баліды пакідаюць след (хвост) з пылу і іянізаваных газаў. Ад баліда могуць аддзяліцца і ўпасці на Зямлю метэарыты. Палёт можа суправаджацца гукам; магчымае парушэнне радыёсувязі.

Буйныя баліды можна назіраць днём[1]. Адным з найбуйнейшых балідаў з’яўляецца Бенеша. Яго свяцільнасць дасягала −21m зорнай велічыні (для параўнання: бляск Месяца прыкладна −13m, Сонца −26m). Для назірання за балідамі былі створаны балідныя сеткі ў ЗША, Канадзе і Еўропе.

У беларускай міфалогіі баліды параўноўвалі з цмокамі. У залежнасці ад таго, якога ён колеру, казалі, што цмок нясе золата або срэбра. У некаторых месцах так называлі д’ябла, які ператварыўся ў змяю (маглі на балід казаць: «Змей паляцеў»). А яшчэ ў метэор ператвараецца ведзьма ці чараўнік, каб што-небудзь скрасці[2].

Зноскі









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B4

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy