Content-Length: 101400 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%BB_(%D0%BC%D0%B5%D1%85%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B4%D1%8D%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8C)

Вал (механічная дэталь) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Вал (механічная дэталь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вал у машынабудаванні — асноўная дэталь машыны ці механізма для перадачы вярчальных намаганняў. Размяшчаецца на дзвюх і болей апорах.

Паводле прызначэння і ўмоў работы адрозніваюцца валы: карэнныя (якія бываюць прамыя, крывашыпныя і каленчатыя), якія перадаюць і ўспрымаюць работу рухавіка; перадатачныя (якія адначасова і вядзёныя, і вядучыя); трансмісійныя (перадаюць вярчальныя намаганні ад рухавіка рабочым органам машыны); контрпрыводныя (мяняюць колькасць абаротаў вядзёных валоў).

Паводле канструкцыі адрозніваюцца гладкія, дзе ўвесь вал мае сячэнне аднолькавай формы і памераў; фасонныя (у т.л. размеркавальныя, карданныя і інш.), дзе вал мае рознае папярочнае сячэнне; фланцавыя (Гл. таксама: фланец); гнуткія, якія перадаюць вярчальнае намаганне пад рознымі вугламі. Таксама адрозніваюцца суцэльныя і пустацелыя (аблегчаныя).









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B0%D0%BB_(%D0%BC%D0%B5%D1%85%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B4%D1%8D%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8C)

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy