Content-Length: 106075 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D1%80%D1%87%D1%8B%D1%86%D0%B0

Гарчыца — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Гарчыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарчыца

Гарчыца (таксама муштарда) — адзін з найбольш папулярных сталовых соусаў да розных мясных і рыбных страў і закусак у кухні многіх народаў. Выкарыстоўваецца таксама для прыгатавання іншых соусаў і заправак. Гарчыца надае стравам востры смак і выклікае падвышанае вылучэнне страўнікавага соку, паляпшаючы страваванне.

У залежнасці ад рэцэптуры ў яе склад могуць уваходзіць расцёртае ў парашок насенне гарчыцы белай, сумесь розных спецый (молаты чорны перац, чабор, гваздзік, каляндра, чырвоны перац, карыца, маяран), соль, цукар, хрэн, воцат і інш.

Склад гарчыцы залежыць ад таго, у якім рэгіёне яна вырабляецца. У залежнасці ад гэтага яе смак бывае вострым і нават пякучым, калючым, моцным ці слабым, злёгку салодкім і пікантным, а колер — белым, жоўтым, карычневым, зялёным і нават чорным. Існуюць вельмі значныя адрозненні паміж смакам гарчыцы англійскай, галандскай, французскай, нямецкай, чэшскай і г.д. Тыповай краінай, у якой гарчыца мае мноства варыянтаў прыгатавання, з’яўляецца Францыя, дзе вырабляецца звыш 100 яе гатункаў (гарчыца з эстрагонам, цытрынавая, вінная і інш.).

У стравы і соусы гарчыцу варта класці пасля іх прыгатавання, бо ў працэсе варэння яна губляе вастрыню. Захоўваюць гарчыцу ў цёмным прахалодным месцы (пад уплывам святла і высокай тэмпературы яна становіцца непрыдатнай да ўжывання). На стол гарчыцу падаюць у адмысловым посудзе — гарчычніцы з фарфору, фаянса або шкла.[1]

Зноскі

  1. Культура питания: Энцикл. справ. — 2-е изд. Беларус. Энцыкл.; Под ред. И. А. Чаховского; Редкол.: Е. В. Малашевич и др. — Мн.: БелЭн, 1993. — 541 с.: ил.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D1%80%D1%87%D1%8B%D1%86%D0%B0

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy