Content-Length: 152472 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B1_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D1%96%D1%96

Герб Бельгіі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Герб Бельгіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікі герб Бельгіі

Герб Бельгіі у сучасным выглядзе быў зацверджаны каралеўскім дэкрэтам ад 17 сакавіка 1837 года, у якім былі апісаныя вялікая і малая форма герба. Паводле артыкула 193 (першапачаткова 125) Канстытуцыі Бельгіі, «бельгійскі народ прымае чырвоны жоўты і чорны колеры, і ў якасці дзяржаўнага герба — бельгійскага льва з дэвізам Адзінства дае сілу

На цёмным шчыце намаляваны залаты леў які стаіць на задніх лапах з чырвонымі кіпцюрамі і высунутым чырвоным языком (бельгійскі леў).Над шчытом размешчаны шалом з паднятым забралам. На шаломе — вялікагерцагская карона.За шчытом размешчаныя скіпетры:адзін з рукой правасуддзя, іншы са львом. Шчыт атачае стужка ордэна Леапольда. Львы, трымальныя шчыт, трымаюць таксама і пікі з бельгійскімі сцягамі. Унізе размешчаная чырвоная стужка з чорнымі палосамі з двух бакоў. На ёй залатымі літарамі напісаны дэвіз «Адзінства дае сілу» (L’UNION FAIT LA FORCE па-французску або EENDRACHT MAAKT MACHT па-галанскі.)Уся гэтая кампазіцыя змешчаная на геральдычны плашч з залатымі махрамі і пэндзлікамі. Зверху — каралеўская карона. Над плашчом паднятыя палотны з выявамі гербаў правінцый Бельгіі ў 1837 годзе.(Хоць колькасць правінцый змянялася, на гербе гэта не адлюстроўвалася.)

Вялікі герб выкарыстоўваецца рэдка. Ён упрыгожвае пячаткі на законах і міжнародных дамовах.

Малы герб Бельгіі

Малы герб, выкарыстоўваны Бельгійскім урадам, складаецца з чорнага шчыта з львом, перахрышчаных скіпетраў, дэвіза, кароны, ордэны Леапольда.









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B1_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D1%96%D1%96

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy