Content-Length: 119406 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%BE%D0%B1%D0%B6%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B7%D1%8F%D0%BC%D0%BB%D1%8F

Добжынская зямля — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Добжынская зямля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Добжынскай зямлі

До́бжынская зямля, До́брынская зямля (польск.: Ziemia dobrzyńska, ням.: Dobriner Land) — гістарычны рэгіён у Куяўска-Паморскім ваяводстве Польшчы, на ўсход ад Торуня, паміж рэкамі Вісла, Дрвенца і Скрва. Гістарычна сфарміраваўся вакол горада Добжынь.

Зямля змяшчаецца па ўсходнім баку ракі Вісла, і на поўдні абмежаваная Дрвенцай на мяжы Хелмінскай зямлі. Займае 1,19% тэрыторыі краіны.

Найважнейшыя гарады Добжынскай зямлі:

Добжынская зямля на карце Польшчы

У раннім Сярэднявеччы Добжынская зямля належала Мазовіі. Конрад Мазавецкі ў 1222 падараваў Добжынь-над-Віслай і яго ваколіцы Добрынскаму ордэну, а ў 1228 — усю Добжынскую кашталянію. Калі ў 1235 Добрынскі ордэн злучыўся з Тэўтонскім, Конрад Мазавецкі дамогся вяртання Добжынскай кашталяніі, але мусіў саступіць крыжакам Хелмінскую зямлю. Да падпісання Торунскага міру (1411) Добжынская зямля была прадметам спрэчак паміж Каралеўствам Польскім і крыжакамі.

У часы Рэчы Паспалітай Добжынская зямля зрабілася часткай Інаўроцлаўскага ваяводства і падзялялася на тры паветы: Добжынскі, Рыпінскі і Ліпнаўскі. Мураваныя замкі меліся ў Баброўніках, Златорыі, Радзіках, Садлове, Рыпіне, Добжыні, Ліпне, Цэхоціне і Гужне. У Ліпне адбываліся соймікі, падчас якіх абіраліся паслы на Вальны сойм, дэпутаты ў трыбунал і ў радамскую камісію.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Добжынская зямля ўвайшла ў склад Прусіі, а ў 1815 згодна з рашэннем Венскага кангрэса перайшла да Расійскай імперыі. У склад адноўленай Польшчы вярнулася ў 1918, падчас Другой сусветнай вайны акупаваная Германіяй, вернутая ў склад Польшчы ў 1944 годзе савецкімі войскамі.

Існуе Таварыства гмін Добжынскай зямлі.









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%BE%D0%B1%D0%B6%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B7%D1%8F%D0%BC%D0%BB%D1%8F

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy