Крэма
| ||||||||||||||||||||||||
Крэма (італ.: Crema, ламб.: Crèma) — горад і камуна ў паўночнай Італіі, у ламбардскай правінцыі Крэмона. Размешчана на рацэ Серыа за 43 км на поўнач ад Крэмоны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад упершыню згадваецца ў гістарычных дакументах у XI стагоддзі як валоданне графаў Камізана. У 1098 годзе дачка тасканскага маркграфа Баніфацыя Мацільда Тасканская перадала Крэму ва ўладанне біскупам Крэмоны, якія пачалі развіваць у горадзе ваўняную вытворчасць, якая да XIX стагоддзя заставалася асноўным заняткам насельніцтва. У 1159 годзе горад быў узяты і разбураны імператарам Фрыдрыхам Барбаросам. У 1185 годзе імператар Генрых VI даў гораду статус свабоднай камуны, што прывяло да інтэнсіўнага эканамічнага развіцця, якое выявілася ў тым ліку ў будаўніцтве новых крапасных сцен у 1199 годзе і кафедральнага сабора. У 1335 годзе Крэма перайшла ва ўладанне міланскага герцага Джан Галеаца Вісконці і заставалася пад уладай гэтага роду да 1449 года (з перапынкам на валоданне Бенцані ў 1403—1423 гадах), калі адышла да Венецыянскай рэспублікі, апынуўшыся ў больш выгадным эканамічным становішчы. У 1580 годзе Крэма стала дыяцэзам, а ў 1796 годзе ў ёй была заснавана Акадэмія сельскай гаспадаркі. У 1797 годзе горад быў узяты французамі і злучаны з астатняй Ламбардыяй, першапачаткова ўтварыўшы правінцыю Крэма-Лода, але затым быў уключаны ў склад правінцыі Крэмона, што прывяло да яго заняпаду.
Заступнік камуны — святы велікамучанік і лекар Панцеляймон, святкаванне 10 чэрвеня.
У 2017 годзе ў Крэме здымаўся фільм «Назаві мяне сваім імем» з удзелам Цімаці Шаламэ і Армі Хамера.
Зноскі
- ↑ а б Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
- ↑ https://demo.istat.it/?l=it