Лабуан-Баджа
Горад
Лабуан-Баджа
Labuan Bajo
| ||||||||||||||||||||
Лабуан-Баджа (індан.: Labuan Bajo) — горад на паўночным захадзе вострава Флорэс у інданезійскай правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Насельніцтва (2021 г.) — 6 973 чал.
Лабуан-Баджа месціцца за 1448 км на паўднёвы ўсход ад Джакарты, сталіцы Інданезіі. Назва значыць прыбярэжную вёску баджа. Прадстаўнікі баджа сапраўды складаюць значную частку насельніцтва, займаюцца рыбалоўствам і транспартыроўкай па моры. Аднак большасць мясцовых жыхароў — мангарай.
Лабуан-Баджа — важны сельскагаспадарчы, транзітны і турыстычны цэнтр правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Ён дае 44% рэгіянальнага ўнутранага прадукту. Лабуан-Баджа з'яўляецца галоўным адпраўным пунктам для наведвальнікаў Нацыянальнага парка Камода. Вакол горада існуе некалькі пляжаў, марская пячора, вадаспад. Працуюць мясцовы порт і міжнародны аэрапорт Камода.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Labuan Bajo даведнік на сайце Wikivoyage