Content-Length: 152253 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B5%D1%9E_(%D1%84%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BC,_2016)

Леў (фільм, 2016) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Леў (фільм, 2016)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ЛеўM:
англ.: Lion
Жанр драматычны фільм, біяграфічны фільм і флэшбэк-фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія The Weinstein Company[d], Screen Australia[d], See-Saw Films[d] і VicScreen[d]
Працягласць 118 хв.[5]
Бюджэт 12 000 000 $
Зборы 140 300 000 $
Краіна
Мова англійская, хіндзі і бенгальская мова
Год 10 верасня 2016, 23 лютага 2017[1], 9 лютага 2017[2], ліпень 2015[3], 16 лютага 2017[4] і 19 студзеня 2017
IMDb ID 3741834
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Леў» (англ.: Lion) — драматычны фільм 2016 года рэжысёра Гарта Дэвіса. Сцэнарый распрацаваў Люк Дэйвіс на аснове аўтабіяграфіі Сару Браерлі «Доўгая дарога дадому». Прэм’ера фільма адбылася на Кінафестывалі ў Таронта ў верасні 2016 года. У Амерыцы фільм быў выпушчаны 25 лістапада 2016 года, у Аўстраліі 19 студзеня 2017 года.

Індыя, 1986 год. Пяцігадовы Сару з беднай сям’і з правінцыі адпраўляецца разам са сваім старэйшым братам Гуду на пошукі працы. Уначы яны прыбываюць на чыгуначную станцыю (Burhanpur), дзе Гуду пакідае Сару спаць на лаўцы, строга загадаўшы яму чакаць, пакуль ён не вернецца. Праходзіць нейкі час, але старэйшы брат не вяртаецца, і Сару застаецца адзін на платформе станцыі і спрабуе яго адшукаць. Яму трапляецца пусты пасажырскі цягнік з адчыненымі дзвярыма, і ён заходзіць унутр, дзе працягвае шукаць брата і засынае на пасажырскай паліцы. Прачнуўшыся, ён разумее, што цягнік едзе на вялікай хуткасці, Сару вельмі пужаецца. Ён бегае па вагоне і кліча на дапамогу. Праязджаючы побач з нейкай станцыяй, дзе цягнік збаўляе ход, ён бачыць людзей, якія бачаць яго, просіць іх выратаваць яго, але яму ніхто не дапамагае. Праз нейкі час цягнік прыбывае на вакзал незнаёмага яму горада, дзе ён таксама спрабуе адшукаць брата. Ён прыязджае ў Калькуту, дзе ўсе жыхары гавораць, у асноўным, на бенгальскай мове — незнаёмай яму мове. Ён спрабуе заначаваць у падземным пераходзе разам з дзецьмі-валацугамі, але ў гэты ж вечар паліцыя і сацыяльныя службы робяць на беспрытульнікаў аблаву, каб адправіць іх у дзіцячы прытулак. Сару хаваецца ад пераследу.

На наступны дзень ён сустракае маладую жанчыну, якую завуць Нур, яна прыводзіць яго ў сваю кватэру, мые яго і корміць. Яна абяцае пазнаёміць яго з адным «добрым» чалавекам, якога клічуць Рама, які «дапаможа вярнуцца дадому». Пасля знаёмства з Рамай Сару, бачачы іх злыя намеры, збягае з дому Нур і бадзяецца па горадзе на працягу двух месяцаў. Аднойчы нейкі малады чалавек праз акно кафэ бачыць, як Сару перадражнівае яго, як той есці лыжкай. Ён вырашае дапамагчы і адводзіць яго ў паліцыю. Там Сару не можа правільна назваць ні назву сваёй вёскі, ні імя сваёй маці, пасля чаго яго афармляюць як зніклага і адпраўляюць у прытулак. Прытулак наведвае жанчына, якая прадстаўляецца як місіс Сут, работнік сацыяльнай службы. Яна паказвае яму фатаграфію Джона і Сьюзен, пары з Аўстраліі, якія хочуць яго ўсынавіць.

1987 год, Аўстралія. Сару прыязджае ў дом прыёмных бацькоў Джона і Сьюзен, якія сустракаюць яго цеплынёй і клопатам. Пасля яны ўсынаўляюць яшчэ аднаго былога бездагляднага хлопчыка, якога клічуць Манташ. У Манташа не ўсё ў парадку з псіхікай, у першы ж дзень з ім здараецца прыпадак.

Праходзіць 20 гадоў. Сару, Сьюзен і Джон збіраюцца ў рэстаране, каб адзначыць праводзіны Сару ў Мельбурн, куды ён едзе на вучобу на курсы гасцінічнага бізнесу. Яны чакаюць Манташа, але той не прыходзіць. Сару прыязджае да яго дадому і просіць яго больш не хваляваць маці. У Мельбурне сябры Сару з Індыі, якія вучацца з ім разам, ладзяць застолле, дзе ён бачыць на стале кухні джалебі (нацыянальны індыйскі ласунак) і раптам успамінае, як прасіў у дзяцінстве старэйшага брата Гуду купіць яму. Ён расказвае сябрам, што ён родам не з Калькуты, як яны лічылі, а зусім з іншага месца. Назву яго вёскі ніхто не ведае, але сябры раяць яму пашукаць сваю вёску ў праграме Google Планета Зямля, даведацца, з якой хуткасцю тады ездзілі пасажырскія цягнікі, і разлічыць маршрут, супаставіўшы з часам, праведзеным ім у дарозе. Сару дзень і ноч сядзіць з наўтбукам і ставіць пазнакі на карце Індыі, пракладваючы верагодны маршрут у Калькуту. Часам ён упадае ў дэпрэсію, сварыцца са сваёй дзяўчынай Люсі і сыходзіць з працы. Пасля размовы са Сьюзен ён вырашае змірыцца і спыніць пошукі. Ён здымае ўсе пазнакі з карты Індыі, пасля чаго зрывае яе са сцяны, але перад тым як зачыніць наўтбук, ён раптам, выпадкова бачыць месца з назвай Ганеша Талай, дзе пазнае знаёмыя яму месцы. Да гэтага часу ён вымаўляў назву вёскі як Ганешталі, якая, відаць, гучыць на розных дыялектах па-рознаму. Ён едзе ў дом прыёмных бацькоў і паведамляе ім, што жадае адправіцца на радзіму, каб убачыць сваю родную маці, калі яна яшчэ жывая. Ён ляціць у Індыю, прыязджае ў сваю родную вёску і знаходзіць разваліны сваёй былой хаты. Ён распытвае мясцовых жыхароў, ці не ведаюць яны яго брата Гуду і сястру Шэкілу. Адзін стары мужчына кажа яму, каб ён ішоў за ім. Ён праходзіць у глыб вёскі, дзе насустрач яму ідзе натоўп, наперадзе якога яго маці і сястра. Сару пытаецца, дзе Гуду, маці плача, а вяскоўцы кажуць яму, што Гуду «з богам». Пазней высвятляецца, што Гуду загінуў у тую ж ноч, трапіўшы пад цягнік, калі прапаў Сару. Ён абдымае маці і сястру, разам з якімі вяртанню Сару радуцца ўся вёска.

У фінальных тытрах паведамляецца, што хлопчык нясправільна вымаўляў сваё імя (якое потым стала яго пашпартным імем): насамрэч яго звалі Шэру, што азначае «леў» (адсюль і назва фільма).

  1. Person Profile // Lion (2016) - Release Info — 1990. Праверана 6 студзеня 2017.
  2. Danish Film Database Праверана 17 снежня 2019.
  3. https://www.bol.com/nl/p/mijn-lange-weg-naar-huis/9200000040681788/
  4. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  5. а б (unspecified title) Праверана 17 верасня 2016.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B5%D1%9E_(%D1%84%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BC,_2016)

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy