Луі Гарэль
Луі Гарэль | |
---|---|
Louis Garrel | |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1983 (41 год) |
Месца нараджэння | Парыж, Францыя |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Філіп Гарэль |
Маці | Brigitte Sy[d] |
Жонка | Laetitia Casta[d][1][2] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, рэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | 0308039 |
louis-garrel.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луі Гарэль (фр.: Louis Garrel, 14 чэрвеня 1983, Парыж) — французскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Луі Гарэль нарадзіўся 14 чэрвеня 1983 года ў Парыжы, у сям’і рэжысёра Філіпа Гарэля і актрысы Брыжыт Сі (фр.: Brigitte Sy). Акцёрамі былі яго дзед і прадзед. Скончыў Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва ў Парыжы ў 2004 годзе.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Луі здымаўся ў бацькі-рэжысёра з шасці гадоў, але першы поспех яму прынесла роля сінефіла, эратамана і бунтара Тэа ў «Летуценніках» Бернарда Берталучы. Гэта роля ідэальна падышла да яго іміджу неўсмешлівага інтэлектуала і нервічнага прыгажуна. Ён быў у цэнтры ўвагі Канскага фестывалю 2007 года: у фільме Валерыі Бруні Тэдэскі «Сон папярэдняй ночы» Гарэль-мал. сыграў палюбоўніка саракагадовай актрысы (яе ролю выканала сама Валерыя), а ў мюзікле Крыстофа Анарэ «Усе песні толькі пра каханне» паўстаў героем бісексуальнай меладрамы.
Пры стварэнні саўндтрэка «Песень» (2007) акцёр сам выконваў усе партыі свайго героя. Алекс Бапен , аўтар музыкі і лібрэта, атрымаў у 2008 годзе прэмію «Сезар» — «Лепшая музыка да фільма» .
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Запасныя пацалункі | Les baisers de secours | Ло | |
ф | Гэта маё цела | Ceci est mon corps | Антуан | |
ф | Вайна ў Парыжы | La guerre à Paris | ||
ф | Летуценнікі | The Dreamers | Тэа | |
ф | Мая маці | Ma mère | П'ер | |
ф | Нязменныя палюбоўнікі | Les amants réguliers | ||
ф | Парыжская гісторыя | Dans Paris | Джонатан | |
ф | Прэлюдыя | Un lever de rideau | Бруна | |
ф | Усе песні толькі пра каханне | Les chansons d'amour | Ісмаэль | |
ф | Сон папярэдняй ночы | Actrices | Эрык | |
ф | Выбар — кахаць | Choisir d'aimer | ||
ф | Мяжа світанку | La frontière de l'aube | ||
ф | Прыгожая смакоўніца | La Belle Personne | Немур | |
ф | Мая дзяўчынка не жадае | Non ma fille, tu n'iras pas dancer | Сімон | |
ф | Уяўнае каханне | Les Amours Imaginaires | ||
ф | Каханыя | Les Biens-aimés | ||
ф | Я абвінавачваю | J'accuse | Альфрэд Дрэйфус |
Дадатковыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Луі Гарэль — заняў 15 месца ў спісе «15 самых сексуальных мужчын» у французскім часопісе Elle у нумары за чэрвень 2007 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Луі Гарэль на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Афіцыйны сайт
Зноскі
Для паляпшэння артыкула пажадана |