Content-Length: 200706 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BD

Нікацін — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Нікацін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(–)-Нікацін[1][2]
Выява хімічнай структуры
Нікацін
Агульныя
Сістэматычнае найменне (S)-3-(1-метыл-2-піралідзініл)пірыдзін
Хім. формула C10H14N2
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 162,23 г/моль
Шчыльнасць 1,01 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -79 °C
Тэмпература кіпення 247 °C
Тэмпература ўспышкі 101 °C
Тэмпература самазагарання 244 °C
Межы ўзрывальнасці 0,75—4 %
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) 39,3 кДж/моль
Ціск пары 5,1 Па
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе змешваецца
Растваральнасць у этаноле 5 г/100 мл
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення 1,5882
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 54-11-5
PubChem 24897663
Рэг. нумар EINECS 200-193-3
SMILES
Рэг. нумар EC 200-193-3
RTECS QS5250000
ChemSpider 80863
Бяспека
ЛД50 50 мг/кг (пацукі, пераральна);
0,33 мг/кг (мышы пераральна);
0,3 мг/кг (мышы, унутрымышачна) мг/кг
Таксічнасць высокатаксічны, з'яўляецца гангліянарным ядам, паражае ЦНС; надзвычай таксічны для халаднакроўных жывёл і насякомых.


H-фразы H301, H310, H400, H411
P-фразы P273, P280, P301+P310, P302+P350, P310
Піктаграмы СГС Піктаграма «Чэрап» сістэмы СГСПіктаграма «Навакольнае асяроддзе» сістэмы СГС
NFPA 704

Нікацін (фр.: nicotine)[3] — алкалоід, наркотык, які ўтрымоўваецца ў раслінах сямейства паслёнавых (Solanaceae), пераважна ў тытуні, складаючы пры гэтым 0,6-3,0 % ад сухой вагі[4], у меншай колькасці ў таматах, бульбе, баклажанах, зялёных балгарскіх перцах. Нікацінавыя алкалоіды прысутнічаюць таксама ў лісці кокі. Нікацін выкарыстоўваецца раслінамі для барацьбы супраць траваедных, а таксама для ўздзеяння на насякомых, таму нікацін шырока выкарыстоўваўся ў якасці інсектыцыду ў мінулым[5], а ў цяперашні час аналагі нікаціну, як імідаклапрыд, па-ранейшаму шырока выкарыстоўваюцца.

У невялікіх канцэнтрацыях гэта рэчыва дзейнічае як стымулятар для сысуноў і з’яўляецца асноўным фактарам, які фарміруе залежнасць да тытунекурэння.[6] Паводле даных Амерыканскай асацыяцыі кардыёлагаў, нікацінавая залежнасць гістарычна была адной з самых складаных залежнасцей, ад якой цяжка адмовіцца, у той час як фармакалагічныя і паводніцкія характарыстыкі, якія вызначаюць прыхільнасць да тытуню, аналагічныя тым, якія вызначаюць залежнасць ад наркотыкаў, як гераін і какаін[7]. Колькасць нікаціну ў цыгарэтах паступова павялічваецца з кожным годам, а ў адным даследаванні было ўстаноўлена, што сярэдняе павелічэнне складае 1,6 % на год у перыяд з 1998 па 2005 гады. Гэта было выяўлена для ўсіх асноўных катэгорый рынку цыгарэт[8].

Зноскі

  1. (–)-Nicotine(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 25 мая 2013.
  2. Dean J. A. Lange's Handbook of Chemistry. — McGraw-Hill, 1999. — ISBN 0-07-016384-7.
  3. Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.128
  4. «Determination of the Nicotine Content of Various Edible Nightshades (Solanaceae) and Their Products and Estimation of the Associated Dietary Nicotine Intake»
  5. The Chemical Components of Tobacco and Tobacco Smoke
  6. Як ачысціць арганізм пасля курэння: агульныя рэкамендацыі Архівавана 21 чэрвеня 2019.
  7. «Nicotine Addiction». American Heart Association.
  8. Connolly, G. N; Alpert, H. R; Wayne, G. F; Koh, H (2007). «Trends in nicotine yield in smoke and its relationship with design characteristics among popular US cigarette brands, 1997—2005». Tobacco Control 16 (5):








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BD

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy