Саланцы
Саланцы́[1] — глебы засушлівых абласцей, стэпаў і паўпустынь, якія на глыбіні да 20—80 см утрымліваюць значную колкасць солей натрыю і іншых лёгкарастваральных солей.
Саланцы фарміруюцца ва ўмовах непрамыўнога воднага рэжыму або пры рассаленні саланчакоў, пераважна разам з іншымі глебамі[1]. Саланцам уласцівы вязкасць і набраканне ў вільготным стане, вялікае ўшчыльненне і цвёрдасць у сухім стане, слупкаватая, прызматычная ці глыбістая структура іліювіяльнага гарызонту, малая водапранікальнасць, высокая рухомасць калоідаў. У верхнім гарызонце маецца 0,5—8[1] % гумусу.
Малаўрадлівыя, пакрытыя саланцовай расліннасцю глебы. Выкарыстанне сланцоў у гаспадарчых мэтах патрабуе прамыўкі, гіпсавання і ўнясення арганічных угнаенняў.
Пры пераўвільгатненні і рассаленні з саланцоў утвараюцца соладзі[2].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Соладзі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 79. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саланцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 102. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).