Судак (руск.: Судак, укр.: Судак, крымскатат.: Сувдагъ) — горад на ўсходзе паўвострава Крым, на беразе Чорнага мора. З 2014 года фактычна з’яўляецца часткай Расіі. Цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Напачатку сваёй гісторыі Судак быў пунктам Вялікага шоўкавага шляху. Гэта быў добра ўмацаваны гандлёвы цэнтр ва ўладанні генуэзцаў. Да сённяшняга часу ацалела старажытная Генуэзская фартэцыя. На мора выходзіць Консульскі замак і храм 13 стагодздзя. У 2013 годзе насельніцтва складала 15457 чал.[1]. Штогод ад сярэдзіны ліпеня да канца жніўня ў фартэцыі праходзіць міжнародны рыцарскі фэст «Генуэзскі шлем». Сёння Судак — шматлюдны курорт. Улетку ў горадзе здаюцца пакоі ў кожнай кватэры. У Судаку знаходзяцца 3 санаторыі[2][3]. Судак знаходзіцца ў 1 гадзіне 45 хвілінах на аўтобусе ад Сімферопаля. Таксама злучаны аўтамабільнай дарогай з Феадосіяй. У 7 км ад Судака знаходзіцца папулярны пляж «Новы Свет» (руск.: Новый Свет).