Content-Length: 107400 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%AD%D0%B4_%D0%A5%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D1%8D%D0%BC%D0%B0%D0%BD

Эд Хайнэман — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Эд Хайнэман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Генры Хайнэман
англ.: Edward Henry Heinemann
Хайнэман каля 1955 г.
Хайнэман каля 1955 г.
Імя пры нараджэнні Густаў Генры Эдвард Хайнэман
Род дзейнасці авіяканструктар
Дата нараджэння 14 сакавіка 1908(1908-03-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1991(1991-11-26) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства ЗША
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Эд Хайнэман (англ.: Ed Heinemann; 14 красавіка 1908, Сагіна, Мічыган, ЗША — 26 лістапада 1991, Ранча-Санта-Фэ, Каліфорнія) — амерыканскі авіяканструктар.

Эд Хайнэман нарадзіўся ў городзе Сагіна, штат Мічыган, але вырас у Лос-Анджэлесе, куды яго сям'я пераехала ў хуткім часе пасля яго нараджэння. Авіяцыяй ён упершыню зацікавіўся, калі на Панама-Ціхаакіянскай міжнароднай выставе ў 1915 убачыў трукі паветраных асаў.

Сваю кар'еру ён пачаў у ролі чарцёжніка ў кампаніі Douglas Aircraft у 1926, але трапіў пад скарачэнне праз год. Наступныя дзесяць год ён змяняў пазіцыі ў розных авіяцыйных карпарацыях, пакуль зноў не апынуўся ў Douglas на пасту галоўнага інжынера, калі тая выкупіла Northrop Corporation, дзе ён працаваў. Падчас работы ў Douglas ён распрацаваў больш за дваццаць самалётаў, многія з якіх сталі легендамі ваеннай авіяцыі. Кампанію ён пакінуў толькі ў 1960, а два гады пасля стаў віцэ-прэзідэнтам General Dynamics, дзе курыраваў распрацоўку новага знішчальніка F-16. У 1973 ён выйшаў на пенсію.

За сваю доўгую кар'еру Эдвард Хайнэман прыняў удзел у стварэнні ваенных самалётаў, якія стаялі на ўзбраенні многіх ВПС часоў Другой сусветнай вайны і Вайны ў В'етнаме: пікіруючага бамбавіка SBD Dauntless, сямейства самалётаў A-20 Havoc, лёгкага бамбавіка A-26 Invader, штурмавіка A-1 Skyraider, стратэгічнага бамбавіка A-3 Skywarrior, знішчальнікаў F-6, F-10 і F-16.

Узнагароджаны Нацыянальным навуковым медалём у 1983, унесены ў Нацыянальную залу славы авіяцыі ЗША у 1980.

Зноскі

  1. Ed Heinemann // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%AD%D0%B4_%D0%A5%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D1%8D%D0%BC%D0%B0%D0%BD

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy