Content-Length: 137097 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0-%D0%9D%D1%83%D0%BA%D0%B0

Га-Нука — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Га-Нука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Га-Нука
Юдэйская традыцыя
Значэньне Перамога над грэкамі; асьвячэньне ахвярніка і храма; цуд са збаночкам алея; замена прапушчанага сьвята Сукот
Дата 25 кісьлева — 2 або 3 тэвета
Га-Нука

Га́-нука, Ха-нука (па-габрэйску: חֲנֻכָּה — асьвячэньне, абнаўленьне; па-арамэйску: חנכתא; па-старажытнагрэцку: τὰ ἐνκαίνια) — жыдоўскае сьвята, якое пачынаецца 25 кісьлева і працягваецца, у залежнасьці ад працягласьці месяца, восем дзён да 2 або 3 тэвета.

Сьвята было ўсталяванае ў II стагодзьдзі да н. э. у напамін пра ачышчэньне Храма[1], асьвячэньне ахвярніка[2] і аднаўленьне храмавай службы Макабэямі, якое пасьледавала за разгромам і выгнаньнем з Храмавай гары грэка-сырыйскіх войскаў і іхніх жыдоўскіх хаўрусьнікаў у 165 року да н. э.

За тры гады да таго, у той самы дзень 25-га кісьлева, Антыёх IV Япіфан апаганіў сьвятыню Ізраіля.

Назва сьвята паходзіць, верагодна, ад выразу «ганукат га-мізбэах» (асьвячэньне ахвярніка), якое адбылося адразу па вызваленьні Храма Макабэямі і ягонага ачышчэньня ад бажышчаў. Паводле іншага тлумачэньня, חנוכה=חנו כ"ה, азначае «адпачнулі [ад ворагаў] 25 [кісьлева]».

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ 2Мак, 1:18
  2. ^ 1Мак, 4:59

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B0-%D0%9D%D1%83%D0%BA%D0%B0

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy