Content-Length: 233578 | pFad | https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%BE%D1%84%D1%8D%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D0%B9%D0%BC_(%D1%84%D1%83%D1%82%D0%B1%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%BB%D1%8E%D0%B1)

Гофэнгайм (футбольны клюб) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Гофэнгайм (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гофэнгайм
Поўная назва Turn- und Sportgemeinschaft 1899 Hoffenheim e.V.
Заснаваны 1 ліпеня 1899
Горад Зынсгайм, Нямеччына
Стадыён Райн-Нэкар-Арэна
Умяшчальнасьць: 30 150
Кіраўнік Дытмар Гоп[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
achtzehn99.de (ням.)​ (анг.)
tsg-hoffenheim.de

«Гофэнгайм» (па-нямецку: TSG 1899 Hoffenheim) — нямецкі футбольны клюб з гораду Зынсгайму (дакладней, з гарадзкога раёну Гофэнгайму). Заснаваны ў 1899 годзе. Нягледзячы на доўгую гісторыю, клюб толькі ў 2008 годзе ўпершыню прабіўся ў нямецкі найвышэйшы дывізіён. У 2007 годзе клюб вырашыў прыняць выкарыстаньне кароткай формы імені «1899 Hoffenheim» замест традыцыйнага «TSG Hoffenheim». Гуляўчы ў пятым па значнасьці дывізіёне Нямеччыны ў 2000 годзе, клюб здолеў прабіцца ў Бундэсьлігу ў 2008 годзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы былога гульца клюбу й магната праграмнага забесьпячэньня Дытмара Гопа. Клюб прадстаўляе былую вёску Гофэнгайм, якая цяпер зьяўляецца раёнам гораду Зынсгайм у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.

Футбольны клюб «Гофэнгайм-1899» быў заснаваны 1 ліпеня 1899 году як спартовае таварыства, якое аб’ядноўвала некалькі відаў спорту: гімнастыку, валейбол, барацьбу і іншыя. Футбол таксама быў прадстаўлены ў дадзеным таварыстве, але доўгі час ня быў на вядучых ролях. Футбольная каманда на працягу цэлага стагодзьдзя выступала ў ніжэйшых аматарскіх лігах. Да 1989 году клюб гуляў у Бэцырксьлігзе, у сёмым дывізіёне ў тагачасным нямецкім футболе. У сэзоне 1988—1989 гадоў заняў апошняе месца ў сёмым дывізіёне й вылецеў у Крайсклясэ A.

Пасьля вылету ў найніжэйшую лігу, мільярдэр Дытмар Гоп, які сам у юнацтве гуляў за «Гофэнгайм», пачаў спансаваць клюб. Спачатку ён вылучыў 10 тысячаў нямецкіх марак на новыя мячы й трэніравальнае абсталяваньне. У сэзоне 1989—1990 гадоў клюб перамог у турніры Крайсклясэ й вярнуўся ў Бэцырксьлігу, у якой на наступны сэзон таксама заняў першае месца. У 1990—1996 гадох «Гофэнгайм» гуляў у Ляндэсьлізе, у шостым па значнасьці нямецкім дывізіёне, у 1996 годзе клюб здолеў пераммагчы й у гэтай лізе, пяройдучы ў Фэрбандсьлігу. У 2000 годзе «Гофээнгайм» перамог у Фэрбандсьлізе, перайшоўшы ў Обэрлігу, дзе ў першым жа сэзоне заняў першае месца.

За два сэзоны, з 1999 па 2001 гады, клюб падняўся з раённай лігі ў рэгіянальную лігу, аналяг другога дывізіёну. Такім чынам, у сэзоне 2001—2002 гадоў клюб дабраўся да трэцяга дывізіёну — Рэгіёнальлігі, наперадзе якой у Нямеччыне знаходзяцца толькі абедзьве Бундэсьлігі. У сэзоне 2001—2002 клюб заняў 13 месца ў Рэгіёнальлізе, у сэзонах 2002—2003 і 2003—2004 гадоў клюб заняў 5 масца, у 2004—2005 — сёмае, а ў 2005—2006 — чацьвертае. У сэзоне 2002—2003 гадоў «Гофэнгайм» упершыню пасьпяхова кваліфікаваўся ў Кубак Нямеччыны. Перамогшы «Гройтэр Фюрт» на стадыі 1/32 фіналу (4:1), яны былі спыненыя «Кёльнам» матчы 1/16 фіналу (1:5).

Сэзон 2003—2004 гадоў пра вясковы клюб пад мэцэнацтвам мільярдэра даведалася ўся Нямеччына: у Кубку Нямеччыны «Гофэнгайм» абыграў «Айнтрахт» з Трыру (4:3), «Карльсруэ» (4:0) й левэркузэнскі «Баер» (3:2 — першы афіцыйны матч гафэнгаймцаў супраць прадстаўніка Бундэсьлігі) і дабраўся да чвэрцьфіналу, у якім саступіў «Любэку» (0:1).

У сэзоне 2006—2007 гадоў, зьдзейсьніўшы магутны рывок у другім крузе чэмпіянату, «Гофэнгайм» заняў другое месца ў Рэгіёнальлізе й перайшоў у Другую Бундэсьлігу. Выхад у лігу вышэй прывёў да таго, што клюбу спатрэбіўся новы стадыён, бо стары «Стадыён імя Дытмара Гопа» быў разьлічаны толькі на 6 тысячаў гледачоў. Першую палову сэзона 2008—2009 клюб правёў на стадыёне ў Мангайме. З другой паловы сэзону 2008—2009 гадоў «Гофэнгайм» гуляў на новым стадыёне «Райн-Нэкар-Арэна» ў Зынсгайме, які разьлічаны на 30 000 гледачоў.

Сэзон 2007—2008 гадоў прайшоў для «Гофэнгайму» вельмі ўдала: другое месца ў Другой Бундэсьлізе й пераход у найвышэйшы дывізіён нямецкага футболу; чвэрцьфінал у Кубку Нямеччыны. У гэтым сэзоне быў усталяваны рэкорд Другі Бундэсьлігі па суме за трансфэр футбаліста: Эдуарду быў набыты за 8 мільёнаў эўра. Усяго сума, укладзеная Гопам у клюб з 1989 году, ацэньваецца ў 150—200 мільёнаў эўра.

Пасьля 18 тураў у Бундэсьлізе 2008—2009 гадоў практычна з пачатку чэмпіянату займала месца на вяршыні турнірнай табліцы, нападнік клюбу басьніец Ведад Ібішэвіч узначальваў сьпіс бамбардзіраў чэмпіянату, каманда сэнсацыйна заняла 1 месца й стала «восеньскім чэмпіёнам». Пасьля зімы ў камандзе пачаўся спад. У выніку ў свой дэбютны сэзон «Гофэнгайм» заняў 7 месца.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Олівэр Баўман (капітан) 1990
2 Сьцяг Чэхіі Аб Робін Гранач 2000
3 Сьцяг Чэхіі Аб Павал Кадэржабэк 1992
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Тым Дрэксьлер 2005
5 Сьцяг Турэччыны Аб Азан Кабак 2000
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Грыша Прэмэль 1995
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Том Бішаф 2005
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Дэніс Гайгер 1998
9 Сьцяг Тога Нап Іляс Бэбу 1994
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Мэргім Бэрыша 1998
11 Сьцяг Аўстрыі ПА Флёрыян Грыліч 1995
13 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстафэр Ленц 1994
15 Сьцяг Францыі Аб Валентэн Жандры 2000
16 Сьцяг Нямеччыны ПА Антон Штах 1998
17 Сьцяг Нямеччыны ПА Умут Тахумджу 2004
18 Сьцяг Малі ПА Дыядзі Самасэку 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Юрасэк (ар. Бэнфіка) 2000
20 Сьцяг Нямеччыны ПА Фін-Оле Бэкер 2000
21 Сьцяг Нямеччыны Нап Марыюс Бюльтэр 1993
22 Сьцяг Аўстрыі ПА Аляксандар Прас 2001
23 Сьцяг Чэхіі Нап Адам Гложак 2002
24 Сьцяг Нямеччыны Аб Марка Ён 2002
25 Сьцяг Нігерыі Аб Кевін Акпогума 1995
26 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Гарыс Табакавіч 1994
27 Сьцяг Харватыі Нап Андрэй Крамарыч 1991
29 Сьцяг Даніі Нап Якаб Бруўн Лярсэн 1998
33 Сьцяг Нямеччыны Нап Макс Мёрштэт 2006
34 Сьцяг Францыі Аб Станлі Нсакі 1999
35 Сьцяг Бразыліі Аб Артур Шавэс 2001
36 Сьцяг Ісьляндыі Бр Люкас Пэтэрсан 2004
37 Сьцяг Нямеччыны Бр Люка Філіп 2000
41 Сьцяг Вугоршчыны Аб Атыла Салаі 1998

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%BE%D1%84%D1%8D%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D0%B9%D0%BC_(%D1%84%D1%83%D1%82%D0%B1%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%BB%D1%8E%D0%B1)

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy