Content-Length: 89342 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D1%96%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BC

Гіганцкі слалам — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Гіганцкі слалам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бодэ Мілер на алімпійскай трасе слалама-гіганта, Турын 2006

Слалам-гігант — разнавіднасць гарналыжнай дысцыпліны. Спаборніцтвы па слаламе-гіганце праводзяцца ў адпаведнасці з правіламі Міжнароднай лыжнай федэрацыі.

Упершыню спаборніцтвы па горных лыжах, у тым ліку па відзе, падобным да сучаснага слаламу-гіганта, былі арганізаваны Маціясам Здарскт (Mathias Zdarsky) у Ліліенфельдзе ў 1905 годзе.

ФІС увяла слалам-гігант у якасці чацвёртай дысцыпліны ў праграму чэмпіянату свету па гарналыжным спорце ў 1950 г у Аспене разам з хуткасным спускам, слаламам і камбінацыяй. Першымі чэмпіёнамі свету па слаламе-гіганце былі Дагмар Ром і Зена Кола. Найбольш паспяховымі спартсменамі ў гэтым відзе за ўсю гісторыю Алімпійскіх гульняў былі Дэбора Кампаньёні і Альберта Томба, якія выйгралі двойчы на алімпійскіх гульнях гэты від.

З арганізацыяй шматэтапных спаборніцтваў на Кубак свету па гарналыжным спорце гэтая дысцыпліна стала адным асноўных відаў шматтуравых спаборніцтваў. Спартсмен, які перамагае ў гэтай дысцыпліне больш за іншых на этапах Кубка свету на працягу сезону, узнагароджваўся малым Хрустальным глобусам. Найбольш паспяховымі спартсменамi за ўсю гісторыю Кубкаў свету ў гэтай дысцыпліне былі Фрэні Шнайдэр, які чатыры разы атрымліваў малы Хрустальны глобус і 20 разоў перамагаў на асобных этапах, Інгемар Стэнмарк восем разоў атрымліваў малы Хрустальны глобус і 46 разоў перамагаў у спаборніцтвах па слаламе-гіганце на асобных этапах Кубка свету.









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D1%96%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D1%86%D0%BA%D1%96_%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BC

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy