Content-Length: 114546 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%82

Дамінат — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Дамінат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Даміна́т (лац.: dominātus) — перыяд гісторыі Старажытнарымскай дзяржавы з канца III ст. па 476 год. Іншыя назвы гэтага перыяду: «Позняя Рымская імперыя» або «Позняя антычнасць».

Назва паходзіць ад лац.: dominusнеабмежаваная манархія, якую ўстанавіў імператар Дыяклетыян. З гэтага часу словы «валадар і бог» (лац.: Dominus et deus) сталі афіцыйным зваротам да імператара.

Дамінат прыйшоў на змену Прынцыпату, калі старыя рэспубліканскія інстытуты захоўваліся і фармальна працягвалі функцыянаваць, а глава дзяржавы — прынцэпс («першы») — лічыўся толькі першым грамадзянінам рэспублікі. Зараз жа ўлада імператара стала неабмежаванай, а рымскі сенат мае толькі дэкаратыўныя функцыі.

Імператар выдаваў імперскія законы, прызначаў чыноўнікаў усіх узроўняў і шматлікіх афіцэраў арміі. Меў тытул Вялікі пантыфік.

Важнай асаблівасцю, якая не дазваляе назваць рэжым даміната класічнай манархіяй, было тое, што прынцып спадчыннасці ўлады да канца так і не замацаваўся. Прыналежнасць да кіруючай дынастыі была даволі важным аргументам у барацьбе за ўладу, але не была абавязковай[1].

  1. ДОМИНАТ — артыкул з Кругасвет








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D0%B0%D0%BC%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%82

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy