Content-Length: 167140 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D1%8D%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%B4

Дэвонскі перыяд — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Дэвонскі перыяд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дэвон (дэвонскі перыяд, дэвонская сістэма) — геалагічны перыяд палеазойскай эры. Пачаўся каля 416 млн, скончыўся 360 млн гадоў таму. Працягласць дэвона — 56 млн гадоў. Гэты перыяд багаты на біятычныя падзеі. Жыццё вірліва развівалася і асвойвала новыя экалагічныя нішы.

Дэваншыр, або Дэвон — графства ў паўднёва-заходняй Англіі, на тэрыторыі якога распаўсюджаны геалагічныя пароды гэтага перыяду. Хоць скальныя асновы, якія вызначаюць пачатак дэвонскага перыяду, даволі выразныя, дакладная іх датыроўка неадназначная. У адпаведнасці з International Commission on Stratigraphy (Ogg, 2004), Дэвон доўжыўся з канца сілура (416,0 ± 2,8 млн гадоў назад) да пачатку карбону (359,2 ± 2,5 млн гадоў назад).

Арганічны свет

[правіць | правіць зыходнік]

Арганічны свет дэвонскага перыяду быў багаты і разнастайны.

Марскія басейны насялялі амаль усе тыпы марскіх беспазваночных жывёл (прасцейшыя, кішачнаполасцевыя, плечаногія, членістаногія, малюскі, канадонтаносьбіты і інш.), з раслін — водарасці; у лагунах, азёрах і рэках панавалі бяссківічныя і рыбы. Росквіт панцырных рыб прыйшоўся на дэвон, аднак у яго канцы клас гэтых рыб цалкам вымер. На сушы былі пашыраны прымітыўныя расліны — палафіты. Некаторыя групы жывёл (каралы, страматапоры і інш.) і раслін (вапняковыя водарасці) адыгрывалі важную ролю ва утварэнні адкладаў, месцамі ў морах стваралі арганагенныя пабудовы (біястромы, біягермы, рыфы).

Архептэрыксавая флора існавала ў познім дэвоне і змяніла ксілафітавую флору. Вылучана па знаходках у Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі. Складалася з папарацепадобных, дзеразовых і членістасцябловых, у канцы дэвону з’явіліся прымітыўныя голанасенныя (птэрыдаспермы) расліны. Развіваліся сумчатыя грыбы і нематафіты.

Найбольш важныя для расчлянення дэвонскіх адкладаў групы фаўны — ганіятыты, каралы, брахіяподы, малюскі, астрагалы, канадонты, рыбы; флоры — рэшткі раслін (споры).

Адклады дэвонскай сістэмы вядомы на ўсіх кантынентах, удзельнічаюць у будове платформеннага чахла большасці платформ Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў, выходзяць на паверхню на ўсіх мацерыках. Пашыраны таксама ў складкавых сістэмах Урала, Паміра, Апалачаў, Кардыльераў і інш. Большая частка сушы ў дэвоне была ўкрыта морамі, дзе пераважна намнажаліся тэрыгенныя і карбанатныя асадкі, у лагунах — каменныя солі, гіпсы, ангідрыты. У дэвоне пачалася герцынская складкавасць, якая суправаджалася актыўнай вулканічнай дзейнасцю і ўтварэннем магутных тоўшчаў вулканагенных парод. На ўсіх кантынентах з адкладамі дэвону звязаны радовішчы карысных выкапняў.









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D1%8D%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%B4

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy