Content-Length: 125108 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%BC%D1%84%D1%96%D0%BB%D1%96%D1%8F

Памфілія — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Памфілія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памфілія

Памфілія (стар.-грэч.: Παμφυλία, лац.: Pamphylia) — у старажытнасці прыбярэжная вобласць у паўднёвай частцы Малой Азіі, паміж Кілікіяй і Лікіяй. У глыбокай старажытнасці была заселена выхадцамі з Грэцыі, якія змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. З VI стагоддзя да н.э. Памфілія ўваходзіла ў склад персідскага царства Ахеменідаў, у другой палове IV стагоддзя да н.э. заваявана Аляксандрам Македонскім. Пасля яго смерці належала Неарху, а ў III—II стст. да н.э. уваходзіла ў склад дзяржаў Пталамеяў, Селеўкідаў, Пергама, і разам з імі ўвайшла ў склад Рымскай імперыі пасля 133 года да н.э. У 43 годзе Лікія і Памфілія былі аб’яднаны ў адну рымскую правінцыю. Адметнай асаблівасцю Памфіліі з’яўлялася развітая сельская гаспадарка.

Буйныя гарады ў рэгіёне: Пергэ, Сідэ (глей Анталья), Аспендас, Сіліён.

Прароцтва пра Памфілію ёсць у Настрадамуса (3 цэнтурыя, 60 катрэн)

  • Hans Rott: Kleinasiatische Denkmäler aus Pisidien, Pamphylien, Kappadokien und Lykien. Dieterich, Leipzig 1908 (Studien über christliche Denkmäler N.F. 5/6; online).
  • Taner Korkut: Girlanden-Ostotheken aus Kalkstein in Pamphylien und Kilikien. Untersuchungen zu Typologie, Ikonographie und Chronologie. Verlag Philipp von Zabern, Mainz 2006 (Sarkophag-Studien Band 4).








ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D0%BC%D1%84%D1%96%D0%BB%D1%96%D1%8F

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy