Content-Length: 176794 | pFad | https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BB%D0%BE

Святло — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Святло

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бачнае святло — частка ўсяго святла

У фізічнай оптыцы святло — электрамагнітнае выпраменьванне, якое успрымаецца чалавечым вокам. Крыніцай святла можа быць нагрэтае або змешчанае ва ўзбуджаны стан рэчыва. Акрамя таго, пад святлом часта разумеюць не толькі бачнае святло, але і шырокія вобласці спектра, якія прымыкаюць да яго.

Раздзел фізікі, прысвечаны вывучэнню святла, называецца оптыка. Святло можа разглядацца альбо як электрамагнітная хваля, якая распаўсюджваецца ў вакууме з пастаяннай скорасцю, альбо як паток фатонаў — часціц, якія валодаюць вызначанай энергіяй і нулявой масай спакою.

Святло — гэта энергія, матэрыя адмысловага віду.

Уласцівасці святла

[правіць | правіць зыходнік]

Адной з уласцівасцей святла з’яўляецца яго колер, які вызначаецца даўжынёй хвалі для монахраматычнага выпраменьвання, або сумарным спектрам складанага выпраменьвання.

Бачнае святло ў спектры

Святло можа распаўсюджвацца там, дзе гук ужо не існуе (калі глядзець праз празрысты каўпак, з-пад якога выпампавалі паветра, то відаць, як б’ецца малаточак званка пад каўпаком, а гуку не чуваць). Значыць, светлавыя ваганні распаўсюджваюцца ў адмысловым асяроддзі, гэтае асяроддзе Гюйгенс назваў эфірам.

Скорасць святла ў вакууме с = 299 792 458 м/с

Час распаўсюджвання светлавога прамяня ў маштабнай мадэлі Зямля-Месяц. Для пераадолення адлегласці ад паверхні Зямлі да паверхні Месяца святлу патрабуецца 1,255 с.

Фізічныя велічыні, звязаныя са святлом: яркасць, асветленасць, светлавы паток, светлавая аддача.

Бачнае святло — электрамагнітнае выпраменьванне з даўжынямі хваль ≈ 380—760 нм (ад фіялетавага да чырвонага).

Гістарычна з’явіўся тэрмін «нябачнае святло» — ультрафіялетавае святло, інфрачырвонае святло, радыёхвалі.

Крыніцы святла

[правіць | правіць зыходнік]

У прыкладных навуках важная дакладная характарыстыка крыніцы святла. Асабліва важныя наступныя тыпы крыніц:

Паказаныя крыніцы маюць розную каляровую тэмпературу.

Лямпы дзённага святла выпускаюць на розныя светлавыя дыяпазоны, у т. л.:









ApplySandwichStrip

pFad - (p)hone/(F)rame/(a)nonymizer/(d)eclutterfier!      Saves Data!


--- a PPN by Garber Painting Akron. With Image Size Reduction included!

Fetched URL: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BB%D0%BE

Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy