Перайсці да зместу

Зоркаўтварэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слупы тварэння — адзін з самых вядомых здымкаў, атрыманых тэлескопам. Нараджэнне новых зорак у Туманнасці Арол.

Зоркаўтварэннеастрафізічны тэрмін, які пазначае буйнамаштабны працэс у галактыцы, пры якім масава пачынаюць фармавацца зоркі з міжзорнага газу[1]. Спіральныя галіны, агульная структура галактыкі, зорнае насельніцтва, свяцільнасць і хімічны склад міжзорнага асяроддзя — усё гэта вынік гэтага працэсу.[2]

Асноўныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Для пачатку працэсу ўтварэння зорак з міжзорных газапылавых туманнасцей у галактыках патрабуецца наяўнасць рэчыва ў космасе, якое знаходзіцца ў стане гравітацыйнай няўстойлівасці па тых або іншых прычынах.[3] Напрыклад, трыгерам могуць служыць блізкія ад воблака выбухі звышновых тыпаў Ib\c і II, блізкасць да масіўным зорак з інтэнсіўным выпраменьваннем і наяўнасць знешніх магнітных палёў, такіх, як магнітнае поле Млечнага Шляху. У асноўным працэс зоркаўтварэння адбываецца ў аблоках іанізаванага вадароду або абласцях H II. У залежнасці ад тыпу галактыкі, інтэнсіўнае ўтварэнне зорак адбываецца альбо ў выпадкова размеркаваных галінах, альбо ў галінах, упарадкаваных ў спіральныя структуры галактык.[4] Зоркаўтварэнне носіць характар «лакальных успышак». Час «успышкі» нядоўгі, парадку некалькіх мільёнаў гадоў, маштаб — да сотняў парсек.[2]

Склад абласцей міжзорнага газу, з якіх адбылося фарміраванне зорак, вызначае іх хімічны склад, што дазваляе вырабіць датыроўку фарміравання канкрэтнай зоркі або аднесці яе да вызначанага тыпу зорнага насельніцтва. Больш старыя зоркі фармаваліся ў галінах, у якіх практычна не было цяжкіх элементаў і, адпаведна, пазбаўленыя гэтых элементаў у сваіх атмасферах, што вызначаецца на падставе спектральных назіранняў. Акрамя спектральных характарыстык, першапачатковы хімічны склад зоркі аказвае ўплыў на яе далейшую эвалюцыю і , напрыклад, на тэмпературу і колер фотасферы.

Па колькасці зорак таго ці іншага насельніцтва вызначаецца хуткасць зоркаўтварэння ў пэўнай вобласці на працягу працяглага часу. Сумарную масу зорак, якія ўзнікаюць, у адзін год называюць тэмпам зоркаўтварэння (SFR, Star Formation Rate).

Працэс зоркаўтварэння з'яўляецца адным з асноўных прадметаў вывучэння дысцыпліны астрафізіка. З пункту гледжання эвалюцыі Сусвету з'яўляецца важным веданне гісторыі тэмпу зоркаўтварэння. Па сучасных дадзеных у Млечным шляху зараз пераважна ўтворацца зоркі з масамі 1 — 10 M.

Асноўныя працэсы

[правіць | правіць зыходнік]

Базавыя працэсы зоркаўтварэньня ўключаюць у сябе ўзнікненне гравітацыйнай няўстойлівасці ў воблаку, фарміраванне акрэцыйнага дыску і пачатак тэрмаядзерных рэакцый у зорцы. Апошняе таксама часам называецца нараджэннем зоркі. Пачатак тэрмаядзерных рэакцый, як правіла, спыняе рост масы нябеснага цела, што фарміруецца, і спрыяе ўтварэнні новых зорак у яе наваколлі (гл., напрыклад, Плеяды, Геліясфера).

Утварэнне зорак

[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад тэрміна зоркаўтварэння, тэрмін Фарміраванне зорак адносіцца да фізічнага працэсу ўтварэння зорак з газапылавых туманнасцей.

Зноскі

  1. А. В. Засов, К. А. Постнов. Галактики и скопления галактик // Общая астрофизика. — Фрязино: Век 2, 2006. — С. 356—359. — ISBN 5-85099-169-7.
  2. а б А. В. Засовб К.А Постнов Общая астрофизика с 356
  3. Звездообразование, Астронет
  4. Апошняе мае месца ў Млечным шляху, які з'яўляецца спіральнай галактыкай.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy