Дамінат
Гісторыя Старажытнага Рыма |
---|
Заснаванне Рыма |
Царскі перыяд |
Рэспубліка |
Імперыя |
Паняцці |
Асобы |
Даміна́т (лац.: dominātus) — перыяд гісторыі Старажытнарымскай дзяржавы з канца III ст. па 476 год. Іншыя назвы гэтага перыяду: «Позняя Рымская імперыя» або «Позняя антычнасць».
Назва паходзіць ад лац.: dominus — неабмежаваная манархія, якую ўстанавіў імператар Дыяклетыян. З гэтага часу словы «валадар і бог» (лац.: Dominus et deus) сталі афіцыйным зваротам да імператара.
Дамінат прыйшоў на змену Прынцыпату, калі старыя рэспубліканскія інстытуты захоўваліся і фармальна працягвалі функцыянаваць, а глава дзяржавы — прынцэпс («першы») — лічыўся толькі першым грамадзянінам рэспублікі. Зараз жа ўлада імператара стала неабмежаванай, а рымскі сенат мае толькі дэкаратыўныя функцыі.
Імператар выдаваў імперскія законы, прызначаў чыноўнікаў усіх узроўняў і шматлікіх афіцэраў арміі. Меў тытул Вялікі пантыфік.
Важнай асаблівасцю, якая не дазваляе назваць рэжым даміната класічнай манархіяй, было тое, што прынцып спадчыннасці ўлады да канца так і не замацаваўся. Прыналежнасць да кіруючай дынастыі была даволі важным аргументам у барацьбе за ўладу, але не была абавязковай[1].