Лікёр
Лікёр | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лікёр[1] (ад фр.: liqueur; лац.: liquor — «вадкасць») — духмяны, салодкі алкагольны напой з утрыманнем цукру да 100 г/л са спіртаваных фруктовых і ягадных сокаў, настояў духмяных траў з дадаткам каранёў, вострых прыпраў і г.д. Утрыманне алкаголю вар’іруецца ад 15 % да 40 %.[2]
Лікёры існуюць з часоў фараонаў, а пачатак іх камерцыйнага вытворчасці адносіцца да Сярэднявякоўя, калі алхімікі, урачы і манахі шукалі эліксір жыцця. Гэта прывяло да стварэння вялікай колькасці шырока вядомых лікёраў, якія носяць імёны рэлігійных ордэнаў, якімі гэтыя напоі былі ўпершыню атрыманыя.
Лікёры ўжываюцца як у неразбаўленым выглядзе, так і ў складзе мноства змешаных напояў, а таксама для прыгатавання разнастайных страў. Лікёры дзеляцца на моцныя, дэсертныя і крэмы.
Лікёра можна піць з любымі сокамі або без. Таксама іх падаюць у канцы абеду з гарбатай ці кавай.[3]
У краінах Заходняй Еўропы і ЗША лікёры часта называюць кардыяламі[1].
Прыклады лікёра
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 1999.
- ↑ Das WikipediA Lexikon in einem Band. MOHN Media. Mohndruck GmbH. Gütersloch.2008 ISBN 978-3-577-09102-2
- ↑ На Захадзе ў асяроддзі буржуазіі існуе прымаўка: «лікёр-квікёр», г.зн. «паскаральнік»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фамічэнка К. В. Лікёр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 257. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лікёр // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1979. — Т. 3: Л — Паняты / [рэдактар П. М. Гапановіч]. — С. 44. — 672 с.