Humulus L., 1753
Хмель[1] (Humulus) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства каноплевых.
Усе віды хмелю — ліяны, растуць хутка. Лісце зверху цёмна-зялёнае, знізу светла-зялёнае. Кветкі аднаполыя, расліны двухдомныя. Цвіце ў чэрвені — жніўні. Плод — сціснуты бялёса-шэры арэшак, які паспявае ў верасні.
Сустракаецца толькі ў Паўночным паўшар’і. З-за сваёй патрэбы ў вільгаці звычайна расце на вільготных месцах: краях балот, узлесках, сярод хмызнякоў і інш., не трывае доўгай засухі. Хмель вырошчваюць як сельскагаспадарчую культуру, галоўным чынам для піваварнай прамысловасці.