Дзяньніца

беларуская газэта ў Петраградзе (1916―1919)

«Дзяньніца» ― беларуская газэта, заснаваная Зьмітром Жылуновічам у Пецярбургу ў 1916 року. Адноўленая ў 1918 року, стала першай савецкай газэтай на беларускай мове.

Дзяньніца: Вестка Беларускаго нацыянальнаго камісарыяту
Тып штотыднёвая
Фармат 32 см × 45 см; з № 34 (15 кастрычніка 1918 г.) 35 см × 51 см
Уладальнік Орган Беларускага Нацыянальнага камісарыята
Выдавец Веснік Беларускага Нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай Беларускай секцыі РКП(б)
Краіна
Рэдактар Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі і Павал Каравайчык[d]
Заснаваная 1 сакавіка 1918
Закрытая 24 лютага 1919
Палітыка грамадзка-палітычная й літаратурная
Мова беларуская
Штаб-кватэра

Петраград, Іванаўская вул., 14;

Масква, Цьвярская, Маманоўск пер., д. 12
Наклад 2500 — 6000

Мінуўшчына

рэдагаваць

Дзянніца ўпершыню паўстала ў Петраградзе ў 1916 року, дзе існавала беларуская суполка ўцекачоў з акупаванай кайзэраўскай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі. Выдавалася на ўласныя сродкі Зьмітра Жылуновіча. Выходзіла з кастрычніка па сьнежань 1916.[1][2].

Выхад аднавіўся[3] з 1 сакавіка 1918 як друкаваны орган Белнацкаму. З 6-га нумару 6 красавіка 1918 па 24 лютага 1919 выходзіла ў Маскве. З № 40 выходзіла як весьнік Белнацкаму і маскоўскай беларускай сэкцыі РКП(б)(ru). Агулам выйшла 49 нумароў: 1918 год №№ 1—44; 1919 год №№ 1—5.[4]

Рэдактарамі былі Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі, Павал Каравайчык.

Зьмяшчала артыкулы на агульнапалітычную, эканамічную і нацыянальную тэматыку, беларускія літаратурныя творы. Асьвятляла дзейнасьць Белнацкаму, беларускіх арганізацыяў у Расеі, жыцьцё беларускіх уцекачоў, заклікала да змаганьня за вызваленьне акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі.

У 1-м нумары апублікаваная «Дэклярацыя правоў працоўнага і эксплюатаванага народу». У № 8 артыкул «Беларусь як частка Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі». Друкаваўся тэкст Маніфэсту Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі пра абвяшчэньне БССР, пастанова Прэзыдыюма УЦВК(ru) пра прызнаньне незалежнасьці БССР, першыя пастановы беларускага савецкага ўраду і 1-га Ўсебеларускага зьезду Саветаў.

На старонках газэты з мастацкімі і публіцыстычнымі творамі друкаваліся Якуб Колас, Цішка Гартны, Канстанцыя Буйло, Альбэрт Паўловіч, Фабіян Шантыр[5], Максім Гарэцкі, Аляксей Гурло, Ігнат Дварчанін[6].

  1. ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 34 (№ 303). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
  2. ^ Беларускі нацыянальны рух у нады Першай Сусветнай вайны Гісторыя Беларусі. Беларуская лічбавая бібліятэка (21 лістапада 2010). Праверана 5 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Віталь Скалабан Пасля «Нашай Нівы» Бібліятэка Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі. Медиа Эксперт №3, 2004. Праверана 5 сакавіка 2011 г.
  4. ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 34 (№№ 302). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
  5. ^ «Дзянніца». Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
  6. ^ «Дзянніца». Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 4 сакавіка 2011 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy