Т-72

савецкі асноўны баявы танк

Т-72 «Урал» — асноўны баявы танк вытворчасьці СССР. Самы масавы асноўны баявы танк другога пакаленьня[5]. Прыняты на ўзбраеньне ва Ўзброеных сілах СССР з 1973 году. Т-72 распрацаваны і вырабляўся Уралвагонзаводам у Ніжнім Тагіле. Галоўны канструктар машыны — В. Н. Венедыктаў. «Урал» знаходзіцца на ўзбраеньні краінаў СНД, экспартаваўся ў краіны Варшаўскай дамовы, Фінляндыю, Індыю, Іран, Ірак, Сырыю. Мадыфікацыі Т-72 выпускаліся па ліцэнзіі ў Югаславіі (M84), Польшчы (PT-91), Чэхаславаччыны і Індыі якія, у сваю чаргу, таксама іх экспартавалі.

Т-72
T-72
Тып танка: асноўны баявы танк
Краіна-вытворца: СССР, Расея, Індыя
Іран, Польшча
Чэхаславаччына
Павозка (экіпаж), чал.: 3 чалавекі
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 1974 году па сёньняшні дзень
Выкарыстаньне: СССР, Расея, Беларусь
Індыя, Сырыя, Украіна і іншыя краіны
Гісторыя вытворчасьці:
Гады вытворчасьці: з 1973 па 2005 год[1][2][3]
Усяго выраблена: каля 30 000[4]
Мадыфікацыі: Т-72 (Аб’ект 172М)
Памеры:
Маса, т: 41,0 (44,5)
Даўжыня, мм: 6860
Даўжыня з гарматай, мм: 9530
Шырыня, м: 3460
Вышыня, м: 2190
База, м: 4270
Клірэнс, м: 470
Браня:
Тып брані: катаная й адліваная сталёвая й сталёва-тэксталіта-сталёвая камбінаваная
Лоб корпусу (верх), мм: 205 / 68°, камбінаваная
Лоб корпусу (ніз), мм: 85 / 60°
Борт корпусу, мм: 70—80 / 0°
Лоб вежы, мм: 410 / 0°
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 125-мм 2А46
Тып гарматы: гладкаствольная гармата
Даўжыня ствала: 48
Боекамплект гарматы: 39
Вэртыкальны нахіл: −6°13'..16°47'
Гарызантальны нахіл: 360
Далёкасьць стральбы, км: да 10
Прыцэл: прыцэл-далямэр ТПД-2-49, пэрыскапічны начны ТПНЗ-49
Кулямёт: 1 × 12,7 НСВТ
1 × 7,62-мм ПКТ
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: дызэльны з наддувам
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 700
Хуткасьць па шашы, км/г: 240
Тып падвескі: індывідуальная тарсіённая
Выявы ў Вікісховішчы

Гісторыя стварэньня й вытворчасьці

рэдагаваць
 
У Т-72 месцы ​​кіроўцы (1), камандзіра (2) і наводчыка (3) знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці ад барабана баеўкладкі снарадаў (4), якія зьмяшчаюць кідальны зарад (аранжавы) і кулі (жоўты).

Распрацоўка Т-72 пачалася ў 1967 годзе. Падчас далейшае працы, у 1968—1969 гадах, былі праведзены параўнальныя выпрабаваньні танкаў Т-64А з рухавіком У-45 і эжэкцыённаю сыстэмаю астуджэньня (распрацоўка канструктарскага бюро ў Харкаве) і ўзораў з рухавіком У-45, аўтаматам зараджаньня гарматы на 22 стрэлы й вэнтылятарнаю сыстэмаю астуджэньня (распрацоўка канструктарскага бюро ў Ніжнім Тагіле). Апошнія паказалі больш высокія вынікі. У лістападзе 1969 году на гэтыя машыны сталі ўсталёўваць рухавікі У-46 магутнасьцю 573 квт (780 л.с.) і хадавую частку новае канструкцыі. Вырабленаму з паказанымі зменамі ўзору быў прысвоены індэкс «аб’ект 172М». 7 жніўня 1973 г. сумеснай пастановаю ЦК КПСС і Рады Міністраў СССР № 554—172 на ўзбраеньне Войска быў прыняты танк Т-72. Вырабляўся ў СССР у пэрыяд з 1974 па 1992 гады. Усяго выпушчана каля 30 000 танкаў.

Апэратары

рэдагаваць

Сучасныя

рэдагаваць
  1. ^ Stockholm Internation Peace Research Institute — Arms Transfers Database
  2. ^ С. В. Устьянцев, Д. Г. Колмаков Боевые машины Уралвагонзавода. Танк Т-72, стр.78
  3. ^ Т-72 в мире. waronline.org. Праверана 2011-12-01 г. Архіўная копія ад 2012-02-11 г.
  4. ^ Военный паритет: Основные боевые танки
  5. ^ М.Баряцінскій. Савецкая бранетанкавая тэхніка 1945—1995. — М.: Бронекалекцыя, выпуск № 3, 2000, стар.15
  6. ^ The Military Balance 2020. С. 196.
  7. ^ The Military Balance 2020. С. 200.
  8. ^ Газета. Ру — Колькасць і ўзбраенні войскаў Грузіі, Паўднёвай Асеціі і Абхазіі
  9. ^ The Military Balance 2016. — P. 180.
  10. ^ Army Guide — Т-72АГ, Мадэрнізацыя бронетэхнікі
  11. ^ The Military Balance 2016. — P. 320.
  12. ^ The Military Balance 2017. — P. 199.
  13. ^ The Military Balance 2016. — P. 82.
  14. ^ The Military Balance 2016. — P. 184.
  15. ^ The Military Balance 2020. С. 270.
  16. ^ The Military Balance 2017. — P. 380.
  17. ^ The Military Balance 2016. — P. 185.
  18. ^ Екатерина Згировская, Михаил Ходаренок (3 жніўня 2016) Как Россия и Никарагуа сотрудничают в военной сфере (рас.). Газета.Ru.
  19. ^ The Military Balance 2016. — P. 137.
  20. ^ The Military Balance 2016. — P. 471.
  21. ^ The Military Balance 2016. — P. 203.
  22. ^ The Military Balance 2020. С. 212.
  23. ^ The Military Balance 2016. — P. 87.
  24. ^ The Military Balance 2016. — P. 445.
  25. ^ Асяцінскае радыё і тэлебачанне — Узброеныя сілы Паўднёвай Асеціі

Літаратура

рэдагаваць
  • М. Б. Баратынскі. Т-72. Уральская браня супраць НАТА. — Масква: Яўза, Калекцыя, Эксмо, 2008. — 4100 ас. — ISBN 978-5-699-30987-0
  • S. Zaloga, M. Jerchel, S. Sewell. T-72 Main Battle Tank 1974—1993. — London: Osprey Publishing, 1993. — (New Vanguard № 6). — ISBN 1-85532-338-9
  • Кніга першая // Танк Т-72А. Тэхнічнае апісаньне й інструкцыя па эксплуатацыі. — Масква: Ваеннае выдавецтва, 1986.
  • The Military Balance. — London: 2020. — 504 p.. — ISBN 978-0367466398

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy