Перайсьці да зьместу

Андрэс Іньеста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэс Іньеста
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 траўня 1984(1984-05-11)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 172 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эмірэйтс
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002
2002—2018
2018—2023
2023—
Барсэлёна 2
Барсэлёна
Вісэл Кобэ
Эмірэйтс
54 (5)
442 (35)
114 (21)
20 (5)
Зборныя
2006—2018 Гішпанія 131 (14)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 чэрвеня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
1 ліпеня 2018.

Андрэс Іньеста Люхан (па-каталянску: Andrés Iniesta Luján; нарадзіўся 11 траўня 1984 году, Фуэнтэальбільля, Альбасэтэ, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы ў клюбе «Эмірэйтс» з ААЭ. За зборную Гішпаніі правёў больш за 100 матчаў.

Андрэс Іньеста нарадзіўся ў Фуэнтэабіі, правінцыя Альбасэтэ, 11 траўня 1984 году ў сям’і працоўных. Калі Андрэсу было 8 гадоў, ягоныя бацькі аддалі яго ў школу тутэйшага футбольнага клюбу. У 1996, ва ўзросьце 12 гадоў Андрэс прымаў удзел у моладзевым турніры «Брунэтэ». Тым жа годам, увосень, перайшоў у адну з моладзевых сэкцыяў «Барсэлёны» і пераехаў у знакамітую рэзыдэнцыю «Ля Масія». У 16 гадоў быў запрошаны трэнэрам Лярэнса Сэра Фэрэрам прыняць удзел у трэніроўцы зь першай камандай «Барсы». У 18 гадоў пераехаў жыць са сваёй сям’ёй у Сан Феліў дэ Ёбрэгат.

Правёў два гады гуляючы за «Барсэлёну Б», дэбютаваў за асноўную каманду «Барсэлёны» у сэзоне 2002—2003 гадоў пры трэнеры Люі Ван Гаале. На працягу двух сэзонаў (2002—2003 і 2003—2004) спалучаў выступы за асноўную каманду з выступамі за другую каманду «Барсы». У сэзоне 2004—2005 гадоў канчаткова пераходзіць у асноўную каманду і актыўна дапамагае Барсе змагацца за тытул чэмпіёна Гішпаніі. Нельга сказаць што Андрэс быў гульцом асноўнага складу каманды, але менавіта ён часьцей за ўсіх у тым сэзоне выходзіў на замену, звычайна зьяўляючыся на гульнявой пляцоўцы ў другіх паловах сустрэчаў. Такім чынам ён прапусьціў толькі адну гульню ў Ля Лізе ў тым сэзоне, правёўшы 37 матчаў у чэмпіянаце. Разам з Самюэлем Это’о Іньеста быў самым выкарыстоўваемым гульцом у складзе «Барсы» таго сэзону.

У сэзоне 2005—2006 гадоў з-за доўгай адсутнасьці Чаві ў камандзе па прычыне траўмы, Іньеста стаў рэгулярна трапляць у асноўны склад каманды. Час гульні на полі, які быў дадзены Андрэсу дазволіў яму пераўтварыцца ў паўабаронцу міравога ўзроўню. Сама «Барса» зрабіла ў тым сэзоне дубль, выйграўшы першынство Гішпаніі і Лігу чэмпіёнаў, у фінале якой Андрэс выйшаў на замену пры ліку 0:1. Выдатная гульня Андрэса дапамагла Барсе спачатку зраўняць лік, а потым і забіць пераможны гол. Сэзон 2006-2007 стаў удалым для Андрэса ў персанальным пляне. 22 жніўня Андрэс падняў над галавою Кубак Гампэра ў якасьці капітана каманды, пасьля разгромнай перамогі Барсы над мюнхэнскай «Баварыяй» зь лікам 4—0. Упершыню згуляў на пазыцыі левага нападніка ў гульні зь «Леўскі» ў Лізе чэмпіёнаў, забіўшы два галы. Гуляў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы ў матчы 1/8 фінала таго ж турніру супраць «Лівэрпуля». Нягледзячы на тое, што трэнер Франк Райкаард часта ставіў Андрэса на розныя пазыцыі на полі, у сэзоне 2006—2007 гадоў Іньеста усталяваў свой персанальны рэкорд па колькасьці забітых галоў.

На пачатку сэзону 2007—2008 гадоў Андрэс зьмяніў свой звыклв нумар 24 на нумар 8, які асвабадзіўся пасьля ўходу з каманды Людавіка Жулі. Менавіта пад гэтым нумарам Андрэс выступаў за юнацкія каманды. 25 студзеня 2014 году Андрэс абнавіў свой кантракт з клюбам да 30 чэрвеня 2014. Кошт за выкуп гульца па гэтаму кантракту складаў 150 мільёнаў эўра. У сэзоне 2008—2009 Андрэс зрабіўся чацьвертым капітанам каманды пасьля Карлеса Пуёля, Чаві й Віктара Вальдэса. У сярэдзіне лістапада 2008 году атрымаў траўму, якая павінна была заставіць яго па-за гульнёй на 6 тыдняў. Андрэс не жадаў вяртацца пакуль не адчуваў сябе на 100% і вярнуўся на поле 3 студзеня 2009 году, выйшаўшы на замену у матчы з «Мальёркай» і забіўшы важны гол праз 10 хвілінаў. 12 студзеня 2009 году быў апублікаваны сьпіс лепшых гульцоў сьвету ў 2008 паводле вэрсіі ФІФА, у якім Андрэс быў на дзявятым месцы. Выступы Андрэса на працягу сэзону 2008—2009 гадоў часта хваліліся гішпанскай і сусьветнай прэсай, а сам Андрэс неадначасова атрымліваў авацыі як на «Камп Ноў», так і на іншых стадыёнах.

5 лютага Іньеста выйшаў у складзе «Барсы» ў 250-ы раз у матчы Кубка Караля супраць «Мальёркі». Іньеста зноў атрымаў траўму ў хатнім матчы чэмпіяната супраць «Малягі», але вярнуўся на поле ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі» (4:0). 2 траўня 2009 году Андрэс прыняў удзел у разгроме мадрыдзкага «Рэалу» на «Сант’яга Бэрнабэў» (2:6), а праз чатыры дні забіў, мабыць, найважнейшы свой гол у кар’еры лёнданскаму «Чэлсі» ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў на трэцяй дадатковай хвіліне. Гэты гол дазволіў «Барсе» прайсьці ў фінал спаборніцтва, дзе яна перамагла ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:0. Пасьля гэтай гульні нападнік манкуніянцаў Ўэйн Руні назваў Ініесту лепшым гульцом у сьвеце. 18 кастрычніка Іньеста быў уключаны ў сьпіс з 30 прэтэндэнтаў на прэстыжную ўзнагароду «Залаты мяч». Андрэс таксама заняў пятае месца ў сьпісе лепшых гульцоў сьвету па вэрсіі ФІФА. Ён забіў свой першы гол у сэзоне супраць сантандэрскага «Расінгу».

«Барсэлёна»:

«Вісэл»:

Гішпанія:

  1. ^ а б в Andrés Iniesta // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Andrés Iniesta // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в INIESTA andres // Argentine Soccer Database (гішп.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy