Перайсьці да зьместу

Кінэматограф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кіно»)
Адна зь першых кінакамэраў

Кінэмато́граф (па-грэцку: κινεμα — рух і па-грэцку: γραφο — пісаць, адлюстроўваць) — від сучаснага выяўленчага мастацтва, які зьявіўся ў XIX стагодзьдзі і зрабіўся папулярным у XX стагодзьдзі. Таксама гэтым тэрмінам пазначаюць комплекс прыладаў і мэтадаў, неабходных для здымкі аб'ектаў, якія рухаюцца на кінаплёнку і для наступнага прайграваньня атрыманых здымкаў, шляхам праецыяваньня іх на экран. Часта, калі кажуць кіно́, то разумеюць менавіта кінэматограф. Часам таксама згадваецца як сінэмато́граф (па-француску: cinematographe), кінэматагра́фія і кінамастацтва. Уплыў кінэматографу на культуру і мастацтва бясспрэчна, выказваюцца нават здагадкі аб значнасьці ўплыву кінэматографу на палітыку і эканоміку. Кінэматограф вывучае навука кіназнаўства. Галіна прамысловасьці, якая вырабляе кінафільмы, спэцэфэкты для кінафільмаў і мультыплікацыю, завецца кінаіндустры́я. У шматлікіх краінах кінаіндустрыя зьяўляецца значнай галіной эканомікі. Вытворчасьць кінафільмаў засяроджанае на кінастудыях. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатрах (як стацыянарных, так і перасоўных), па тэлебачаньні, распаўсюджваюцца «на відэа» ў форме відэакасэтаў і відэадыскаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінэматографсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy