Батаніка

(Пасля перасылкі з Батанік)

Батаніка (ад βοτάνη — трава, зеляніна) — комплекс навук пра расліны. Вывучае іх вонкавую і ўнутраную будову, рост і развіццё, размнажэнне, жыцядзейнасць, адносіны да навакольнага асяроддзя, пашырэнне, паходжанне, эвалюцыйнае развіццё, пытанні класіфікацыі.

Гісторыя

правіць

Развіццё батанікі як навукі ішло адначасова з ростам практычных патрэбнасцяў чалавека і непасрэдна звязана з агульнай гісторыяй чалавецтва. Шмат звестак пра расліны было вядома людзям з глыбокай старажытнасці. Бацькам батанікі лічаць старажытнагрэчаскага прыродазнаўца і філосафа Тэафраста.

Як стройная сістэма навуковых ведаў батаніка аформілася ў 18 стагоддзі дзякуючы ў асноўным працам шведскага прыродазнаўца К. Лінея. Французскія вучоныя А. Адансан, Ж. Б. Ламарк, А. Жульё і іншыя распрацавалі натуральную класіфікацыю раслін, паводле якой расліны аб'ядноўваліся па сукупнасці галоўных прыкмет (кветка, плод, семя) у парадкі, якія ўпершыню размешчаны ў адзіны рад — ад водарасцяў да кветкавых. У 19 — 20 стагоддзях батаніка, як і іншыя біялагічныя навукі, інтэнсіўна развівалася пад уплывам эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна.

У Расіі першыя батанічныя даследаванні звязаны са стварэннем АН (1927) і арганізацыяй шэрагу экспедыцый для вывучэння расліннасці краіны (І. Г. Гмелін, П. С. Палас, С. П. Крашаніннікаў). У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя рускія батанікі І. Н. Гаражанкін, М. С. Варонін, У. І. Паладзін, С. Г. Навашын, К. А. Ціміразеў і іншыя зрабілі буйныя адкрыцці (двайное апладненне ў кветкавых раслін, раскрыцццё энергетычных заканамернасцяў фотасінтэзу і інш.), якія паўплывалі на развіццё батанічнай навукі ў свеце.

Раздзелы батанікі

правіць

Падзяляецца на многія самастойныя дысцыпліны:

Вывучэнне асобных груп раслін вядуць раздзелы:

На аснове батанікі развіліся фітапаталогія, фармакалогія, астрабатаніка, археабатаніка. З развіццём сумежных навук метады даследавання ўдасканальваюцца і часта перакрываюцца.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy