Вялікая вайна (1409—1411)

Вялікая вайна 1409—1411 гадоў — баявыя дзеянні паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога.

Ян Матэйка, Грунвальдская бітва.

ВКЛ імкнулася вярнуць захопленую ордэнам Жамойць, Польскае каралеўства — Памор’е і маркграфства Новую Марку, пакінуць за сабой Добжынскую зямлю. Абедзве дзяржавы хацелі разграміць узброеныя сілы ордэна. Крыжакі імкнуліся захаваць за сабой гэтыя землі асабліва Жамойць. Жамойць якая злучала паморска-прускія і лівонскія ўладанні ордэна. Вайне папярэднічала актыўная дыпламатычная дзейнасць. Ордэн, ахвяраваўшы буйныя грашовыя сумы заручыўся падтрымкай чэшскага караля Вацлава і венгерскага караля Жыгімонта. ВКЛ 14 верасня 1408 заключыла мір з Маскоўскім вялікім княствам, чым забяспечыла сябе тыл. Крыжакі і саюзнікі праводзілі прапагандысцкую кампанію і вербавалі наймітаў па ўсёй Еўропе. 31 мая 1409 у Жамойці выбухнула паўстанне супраць ордэна, неафіцыйна падтрыманае вялікім князем ВКЛ Вітаўтам. Ваенныя дзеянні пачаліся 16 жніўня 1409, калі войскі ордэна напалі на польскія гарнізоны ў Добжынскай зямлі. У час ваеннай кампаніі 1409 крыжакі захапілі Добжынскую зямлю, у Новай Марцы разбілі паспалітае рушэнне, войскі ВКЛ уступілі ў Жамойць і выгналі адтуль ворага, палякі вярнулі Быдгашч. 8 кастрычніка 1409 Польшча пры пасрэдніцтве караля Вацлава заключыла з ордэнам перамір'е «да заходу сонца» 24 чэрвеня 1410, паводле якога абодва бакі захоўвалі ўладанні на час падпісання пагаднення, палякі абавязваліся не дапамагаць жамойтам і іх саюзнікам. Перамір'е не тычылася ВКЛ, аднак ордэн актыўных дзеянняў супраць княства не пачаў. 8-9 снежня 1409 у Брэсце адбылася тайная нарада, на якой польскі кароль Ягайла і Вітаўт разгледзелі і ўзгаднілі стратэгічна-тактычныя пытанні летняй кампаніі 1410 (Гл.далей: Берасцейская сустрэча). У маі 1410 году Ордэн заключыў перамір'е з ВКЛ да 24 чэрвеня. Вітаўту ўдалося да канца лета нейтралізаваць войскі лівонскай правінцыі Ордэна, што значна паўплывала на ход ваенных дзеянняў (лівонскія войскі з'явіліся на прускім тэатры вайны толькі ў канцы жніўня). Паказаўшы сябе выдатнымі военачальнікамі Ягайла і Вітаўт шляхам складаных перамяшчэнняў увялі ворага ў зман, прымусілі Ордэн рыхтавацца да нападу з розных бакоў і вылучыць значныя сілы на абарону межаў у розных месцах. Войскі саюзнікаў рушылі на сталіцу ордэна Мальбарк, прымусілі крыжакоў даць генеральную бітву, у выніку якой тэўтонская армія пацярпела поўнае паражэнне (Гл.далей: Грунвальдская бітва). Ордэнская дзяржава выратавалася дзякуючы рашучым дзеянням комтура Генрыха фон Плаўэна, які здолеў апярэдзіць саюзнікаў, першы дабраўся да сталіцы і арганізаваў яе абарону. Аблога Марыенбурга (Мальбарка) (25 ліпеня — 19 верасня 1410) скончылася беспаспяхова. Ваенныя дзеянні працягваліся з перапынкамі на перамір'е. Вялікая вайна скончылася Торунскім мірам 1411, паводле якога ўсе гарады і замкі, захопленыя ў час вайны, вярталіся ўладальнікам, Жамойць перадавалася ВКЛ, а пасля смерці Вітаўта — ордэну, Добжынская зямля пакідалася за Польшчай. Перамога саюзнікаў моцна падарвала магутнасць Тэўтонскага ордэна і спыніла яго агрэсію на ўсходзе.

Літаратура

правіць
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy