Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ), першапачаткова Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, заснаваная ў 1948 годзе. Размешчаны па адрасе вул. Захарава, 21.
Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт | |
---|---|
Заснаваны | 1948 |
Рэктар | Наталля Яўгеньеўна Лапцева |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | www.mslu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прапаноўвае для навучання англійскі, нямецкі, французскі, іспанскі (усе пералічаныя з’яўляюцца педагагічнымі), перакладчыцкі факультэты, факультэт міжнародных стасункаў і павышэння кваліфікацыі, факультэт рускай мовы для замежных грамадзян і факультэт па перападрыхтоўцы (усяго 9).
На базе ўніверсітэта дзейнічаюць 5 прафесійных асацыяцый: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў англійскай, французскай і нямецкай моў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амерыканскіх даследаванняў.
Студэнты маюць шырокія магчымасці да творчасці. Так, напрыклад, студэнцкі хор «Cantus Juventae» існуе ўжо 15 гадоў. У рэпертуары — беларуская нацыянальная музыка, духоўныя песні, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазітараў, джаз і інш. Хор выпусціў тры кампакт-дыскі са сваімі спевамі.
Некалькі гадоў існуе Французскі тэатр, які робіць пастаноўкі на французскай мове.
Ва ўніверсітэце дзейнічае таксама шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, іспанскай, турэцкай і кітайскай моў і культураў).
Гісторыя
правіцьАбвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях
правіцьПаводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Наталля Баранава, рэктар універсітэта, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[1].
Падзеі 2020 года
правіцьПасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, студэнты ўніверсітэта ўзялі ўдзел у пратэстах 1-4 верасня. 4 верасня яны праспявалі англамоўную песню «Do You Hear The People Sing? » з фільма «Адрынутыя» ў холе навучальнай установы, трымаючы ў руках бела-чырвона-белы сцяг, у будынак уварваліся людзі ў цывільным і пачалі жорстка затрымліваць навучэнцаў[2].
9 верасня выкладчыкі МДЛУ ў адказ на жорсткія затрыманні запісалі відэазварот, у якім і падтрымалі студэнтаў і асудзілі дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікалі прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[2]. Сярод іншых у відэазвароце выступілі дацэнт Сяргей Карчыцкі, прафесары Алена Лукашанец, Вольга Судлянкова.
26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай многія студэнты ўніверсітэта далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Да страйку далучылася некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта[3]. У гэты ж дзень у сацсетках з’явілася няпоўнае відэа, дзе дацэнт універсітэта Валерый Пішчыкаў, які паказваў сярэднія пальцы студэнтам. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[4]. 29 кастрычніка з універсітэта звольнілі дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху Наталлю Дуліну[5]. 30 кастрычніка ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі з універсітэта сышла прафесар Алена Лукашанец[6].
Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні[7]. У справаздачы «International Media Support », у прыватнасці, было адзначана, што «падзеі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных устаноў»[8].
Рэктары
правіць- (1948—1961) — Міхаіл Фядотавіч Жаўрыд[9]
- (1961—1970) — Фрол Парфіравіч Шмыгаў
- (1970—1990) — Ніна Георгіеўна Краснова
- (1990—1995) — Уладзімір Васілевіч Макараў
- (1995—2020) — Наталля Пятроўна Баранава
- (з 2020) — Наталля Яўгеньеўна Лапцева
Выкладчыкі
правіцьВядомыя выпускнікі
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko , Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 41. — 72 с. Архівавана 3 снежня 2013.
- ↑ а б Выкладчыкі Лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі зварот у падтрымку студэнтаў ВІДЭА
- ↑ Некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў МДЛУ далучыліся да страйку, — дацэнтка кафедры
- ↑ Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
- ↑ З МДЛУ звальняюць дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актывістку забастоўкі
- ↑ В Минске задержана уволенная преподаватель МГЛУ. 30.10.2020
- ↑ 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University (англ.). Scholars at Risk . Праверана 17 снежня 2020.
- ↑ Students in Belarus stand up against repression . International Media Support . Праверана 17 снежня 2020.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 3 чэрвеня 2021.
Літаратура
правіць- Мі́нскі лінгвісты́чны ўніверсітэт // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 492—493. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіцьМінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт МДЛУ (руск.)
- Выпускники переводческого факультета Минского иняза Архівавана 18 лютага 2009. (руск.)
- Студэнцкае жыццё МДЛУ анляйн Архівавана 21 лістапада 2015. (руск.)