Франкі (лац.: Franci) — група заходнегерманскіх плямёнаў, якія аб’ядналіся ў плямённы саюз, упершыню згадваны ў сярэдзіне III стагоддзя. У візантыйскай традыцыі франкамі называлі ўсе заходнееўрапейскія народы.

У IV стстагоддзі франкі сталі федэратамі Рымскай імперыі, у 451 годзе ўдзельнічалі ў бітве на Каталаўнскіх палях супраць гунаў. Да пачатку V стагоддзя франкі авалодалі Галіяй да ракі Сомы. Падчас наступнай франкскай заваёвы Галіі ў канцы V стагоддзя утварылася Франкскае каралеўства, якое праіснавала да сярэдзіне IX стагоддзя. У сваім каралеўстве франкі былі пануючай этнічнай групай, але пры гэтым складалі нязначную меншасць насельніцтва і неўзабаве падвергліся гала-рымскай асіміляцыі. Даўжэй захоўвалі этнічную самабытнасць франкі, якія жылі на Рэйне і ў басейне Мааса.

Першапачаткова каралеўства кіравалася дынастыяй Меравінгаў. Пры Хлодвігу, памерлым у 511 годзе, дзяржава франкаў прыняла хрысціянства і дасягнула найбольшай магутнасці. З набыццём Бургундыі, Цюрынгіі і Баварыі яна яшчэ больш пашырыла свае межы. Падзел дзяржавы на тры часткі: Аўстразію, Нейстрыю і Бургундыю выклікаў зацяжныя войны, пакуль краіна ў 613 годзе пры каралю Лотары не злучылася зноў пад адным берлам.

У 751 годзе ўлада ў каралеўстве перайшла да дому Каралінгаў у асобе Піпіна Кароткага. Росквіт Франкскага каралеўства прыйшоўся на час сына Піпіна — Карла Вялікага, які прыняў імператарскі тытул (800) і нават прапаноўваў візантыйскай імператрыцы Ірыне (797802) аб’яднаць Заходнюю і Усходнюю Рымскія імперыі з дапамогай дынастычнага шлюбу. У гэты час аднавілася амаль парваныя зносіны паміж франкамі і Візантыяй, і ў каралеўства франкаў паступалі візантыйскія тавары — галоўным чынам дарагія і высокаякасныя тканіны. Па смерці Людовіка Набожнага, сына Карла Вялікага, дзяржава франкаў назаўсёды падзялілася па дагаворы ў Вердэне (843) на ўсходнюю і заходнюю часткі: Германію і Францыю адпаведна.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • История Франции, Т. 1. — М., 1972;
  • Корсунский А. Образование раннефеодального государства в Западной Европе. — М., 1963.
pFad - Phonifier reborn

Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.

Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.


Alternative Proxies:

Alternative Proxy

pFad Proxy

pFad v3 Proxy

pFad v4 Proxy