Альяс
Альяс | |||||||||||||||
Альяс дрэвападобны (Aloe arborescens) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Aloe L., 1753 | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Aloë perfoliata L., 1753
| |||||||||||||||
|
Алья́с[1][2][3], альва́с[2][3] або ало́э[1][4][5][2](Aloe) — род сукулентных раслін сямейства асфадзелавых. Віды — шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім гладкім мясістым лісцем, пакрытым па краі шыпамі. Кветкі чырвоныя або жоўтыя, сабраныя ў верхавую гронку. Назва роду ў перакладзе з арабскай мовы горкі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вядома каля 400 відаў. Найбольш вядомыя — альяс дрэвападобны (Aloe arborescens) і альяс вера (Aloe vera), які ўваходзіць у склад шматлікіх лекавых і касметычных прэпаратаў. Знешні выгляд альясу вельмі разнастайны — сярод іх ёсць дрэвападобныя формы і ліяны; а таксама гіганцкія і мініяцюрныя расліны.
Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце сакаўное, мясістае, шаравата-зялёнае з васкавым налётам, зубчастае па краях, мае гліказід алаін. Кветкі трубчастыя, чырвона-аранжавыя, сабраныя ў гронку. Плод — сухая трохгнёздавая каробачка. На ніжняй частцы сцёблаў штогод утвараюцца бакавыя парасткі («дзеткі»), якія таксама выкарыстоўваюцца для размнажэння.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычная «радзіма» альясу — засушлівыя вобласці Афрыкі, Мадагаскара, Макаранезіі і поўдзень Аравійскага паўвострава. Але дзякуючы дэкаратыўным і лекавым уласцівасцям, а таксама параўнальна лёгкаму і хуткаму прыстасаванню, шматлікія віды альясу былі натуралізаваны ў краінах Міжземнамор’я, Індыі, Мексіцы, на Кубе. Альяс быў завезены іспанцамі ў Еўропу, адкуль распаўсюдзіўся на востраў Барбадос і ў шматлікія краіны Паўднёва-ўсходняй Азіі. Некаторыя віды вырошчвалі ў Закаўказзі як лекавыя расліны. На Беларусі культывуюць у пакоях, аранжарэях, дзе расліна квітнее вельмі рэдка і дасягае вышыні не больш за 70 см.
Некаторыя віды
[правіць | правіць зыходнік]- Aloe arborescens — Альяс дрэвападобны
- Aloe aristata — Альяс асцюковы
- Aloe saponaria — Альяс мыльны
- Aloe striata — Альяс паласаты
- Aloe variegata — Альяс стракаты
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Высушаны сок з лісця некаторых відаў альясу (сабур) ужываюць пераважна ў ветэрынарыі як слабіцельны і жаўцягонны сродак, мясцова — для дэзінфекцыі і паскарэння эпітэлізацыі[6]. У некаторых выпадках сок з лісця альясу можа выклікаць дэрматыты[7]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б ТСБМ 1977.
- ↑ а б в Раслінны свет 2001.
- ↑ а б ТСБЛМ 2016.
- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- ↑ Бесараб С. В. АЛОЭ или Разрушаем иллюзии детства // Хабр — habr.com, 14 октября 2021, 00:52
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Богдан Н. В. Ало́э // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Ало́э // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 266. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Альяс, алоэ // Раслінны свет: Тэматычны слоўнік / Склад. В. Дз. Астрэйка і інш.; навук. рэд. Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 237—238. — 655 с. — 700 экз. — ISBN 985-08-0457-2.
- Альва́с; Алья́с // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Алья́с; Ало́э // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1977. — Т. 1: А — В / [рэдактар М. П. Лобан]. — С. 226; 225. — 604 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алоэ: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)