Перайсці да зместу
Дзева Марыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Багародзіца)
Дзева Марыя
арам.: ܡܪܝܡ
іўр.: מרים
Дата нараджэння I стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці I стагоддзе ці 48
Месца смерці
• невядома
Месца пахавання
У ліку canonized saint[d][2]
Дзень памяці 15 жніўня
Бацька Святы Іаакім[d][1]
Маці Святая Ганна[1]
Муж Іосіф Абручнік
Дзеці Ісус Хрыстос
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дзева Марыя, Божая Маці, Панна Марыя, Мадонна — адна з цэнтральных постацей хрысціянскага веравучэння, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста.
У праваслаўі, каталіцызме, англіканстве, лютэранстве вераць, што як маці Хрыста Марыя з'яўляецца Багародзіцай, маці Бога. У пратэстанцтве існуюць і іншыя погляды, прычым яны вельмі адрозніваюцца паміж сабой, некаторыя з іх сцвярджаюць, што Марыя мае значна меншы статус.
Біблейскія звесткі
[правіць | правіць зыходнік]
У евангеллях пра яе сказана, што яна была дачкою Яўхіма з Назарэта і ў 14-гадовым узросце заручана са старцам Іосіфам. Яна была абрана ў выніку бязгрэшнага зачацця ад Бога. Марыя нарадзіла сына ў Віфліеме, выгадавала яго ў горадзе Назарэт у Галілеі і была ў Ерусаліме падчас яго распяцця і з апосталамі пасля яго ўшэсця. Памерла ва ўзросце 48 гадоў і, хаця пра яе далейшае жыццё ў Бібліі нічога не сказана, Каталіцкая і Усходнія хрысціянскія цэрквы (у тым ліку Беларуская праваслаўная царква) вераць, што яна была забрана на неба.
Імя Марыі ў арыгінальных рукапісах Новага Запавету было заснавана на яе арыгінальным арамейскім імені מרי מ, транслітараваным як Мар'ям. Зараз імя Марыя і яго формы з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных у свеце.
Абраз Маці Божай Будслаўскай — апякункі Беларусі
Культ маці-багіні, заступніцы чалавецтва, меў месца ў язычніцкіх традыцыях. У IV ст. Дзева Марыя абвешчана Найсвяцейшай, а на 3-ім Сусветным саборы (Эфес, 431) афіцыйна прызнана Багародзіцай і Каралевай Нябеснай. У каталіцтве абвешчаны шэраг звязаных з Марыяй догматаў, не прынятых у праваслаўі. Лічыцца, што Святая Марыя была зачата беззаганна, бо Маці Божай магла стаць толькі чыстая Дзева, пазбаўленая ад бруду першароднага граху. У 1854 гэта было афіцыйна замацавана.[3] У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI Найсвяцейшая Панна Марыя абвешчана «Маці Касцёла».
Багародзічныя святы
[правіць | правіць зыходнік]
У гонар Дзевы Марыі хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят:
Гэтыя 4 святы ў праваслаўі ўваходзяць у дванаццаць найважнейшых пасля Вялікдня вядомых як Дванадзясятыя святы.
Да Вялікіх свя у Беларуская праваслаўная царкве адносяцца Пакровы Прасвятой Багародзіцы, якія адзначаюцца 1 (14) кастрыніка.
Выявы Дзевы Марыі
[правіць | правіць зыходнік]
Лічыцца, што першы абраз Дзевы Марыі напісаў евангеліст Лука. Колькасць абразоў Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасці абразоў іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста.
Абраз Маці Божай Вастрабрамскай — адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі і Літвы, знаходзіцца ў капліцы Вострай брамы ў Вільнюсе. Абраз адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без дзіцяці на руках.
Тэма Багародзіцы з Дзіцём шырока выкарыстоўваецца ў сусветным выяўленчым мастацтве і літаратуры.
У беларускім мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]
У карцінах Міхаіла Савіцкага:
• «Партызанская Мадонна» (1867)
• «Партызанская Мадонна (Мінская)» (1972)
• «Чарнобыльская Мадонна» (серыя «Чорная быль», 1988-1989)
• «Мадонна Біркенау» (серыя «Лічбы на сэрцы», 1978)
• «Чарнобыльская Мадонна» Віктара Барабанцава
Зноскі
1. а б Gospel of James
2. Brozović D., Ladan T. Marija, sv. // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
3. Catholic.by - Догмат аб Беззаганным Зачацці ў Апостальскім лісце Папы Пія IX «INEFFABILIS DEUS»(нявызн.). old.catholic.by. Праверана 16 жніўня 2023.
pFad - Phonifier reborn
Pfad - The Proxy pFad of © 2024 Garber Painting. All rights reserved.
Note: This service is not intended for secure transactions such as banking, social media, email, or purchasing. Use at your own risk. We assume no liability whatsoever for broken pages.
Alternative Proxies:
Alternative Proxy
pFad Proxy
pFad v3 Proxy
pFad v4 Proxy